задво́рны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
задво́рны |
задво́рная |
задво́рнае |
задво́рныя |
| Р. |
задво́рнага |
задво́рнай задво́рнае |
задво́рнага |
задво́рных |
| Д. |
задво́рнаму |
задво́рнай |
задво́рнаму |
задво́рным |
| В. |
задво́рны (неадуш.) задво́рнага (адуш.) |
задво́рную |
задво́рнае |
задво́рныя (неадуш.) задво́рных (адуш.) |
| Т. |
задво́рным |
задво́рнай задво́рнаю |
задво́рным |
задво́рнымі |
| М. |
задво́рным |
задво́рнай |
задво́рным |
задво́рных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАМІСА́РСКІ СУД,
часовы суд у ВКЛ і Рэчы Паспалітай для разгляду зямельных прэтэнзій прыватных землеўласнікаў, манастыроў, гарадоў да трымальнікаў каралеўскіх маёнткаў. Суддзямі выступалі камісары, якіх прызначаў кароль. Судовая справа разглядалася на месцы з выклікам бакоў і сведкаў, аглядам межаў маёнтка. К.с. вызначаў межы зямельных уладанняў і пазначаў іх на мясцовасці капцамі, пра што складаўся акт. Апеляцыі на выракі К.с. падаваліся ў звычайным парадку, з 1774 — у задворны асэсарскі суд (каралеўскі трыбунал).
т. 7, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)