загру́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. загру́зка загру́зкі
Р. загру́зкі загру́зак
Д. загру́зцы загру́зкам
В. загру́зку загру́зкі
Т. загру́зкай
загру́зкаю
загру́зкамі
М. загру́зцы загру́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

загру́зка в разн. знач. загру́зка, -кі ж.;

загру́зка руды́ в печь загру́зка руды́ ў печ;

по́лная загру́зка по́ўная загру́зка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загру́зка ж., в разн. знач. загру́зка;

з. руды́ ў печзагру́зка руды́ в печь;

по́ўная з. — по́лная загру́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. загружаць — загрузіць (у 1, 3 знач.).

2. Разм. Забяспечанасць работай прадпрыемства, транспарту і пад.; загружанасць (у 2 знач.). Рацыянальная загрузка транспарту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак.

1. гл. грузіць.

2. перан., каго-што. Запоўніць работай, даць работу ў патрэбнай колькасці.

З. трактары на поўную змену.

З. выкладчыка.

|| незак. загружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.; да 1 знач.спец.).

|| наз. загру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены рацыянальнасці. Нерацыянальныя перавозкі. Нерацыянальная загрузка транспарту. Нерацыянальнае выкарыстанне сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

załadowanie

н. загрузка; пагрузка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АДБІВА́ЛЬНАЯ ПЕЧ,

полымная плавільная печ, у якой цеплыня перадаецца матэрыялу ад газападобных прадуктаў згарання паліва і выпрамянення ўнутранай паверхні гарачай вогнетрывалай абмуроўкі.

У бесперапынных адбівальных печах загрузка шыхты і выгрузка гатовых прадуктаў плаўкі ідуць на працягу ўсяго працэсу работы печы (напр., у вытв-сці шкла, пры рафінаванні свінцу). У садачных адбівальных печах шыхта загружаецца перыядычна, па заканчэнні працэсу ўся плаўка выгружаецца з печы (напр., выплаўка сталі ў мартэнаўскіх печах). Выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі, вытв-сці шкла і інш.

т. 1, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАРОДНІНАСУШЫ́ЛКА,

машына для правяльвання і сушкі агародніны, садавіны, ягад, грыбоў, траў, а таксама насення агароднінных і інш. культур. Найб. пашыраны агароднінасушылкі камернага і стужкавага тыпаў. Крыніца цяпла — электранагравальнікі, паравыя каларыферы, паветранагравальнікі. Выкарыстоўваюцца пераважна стужкавыя агароднінасушылкі, у якіх нарэзаная агародніна на рухомай стужцы з дробнаячэйкавай сеткі высушваецца падагрэтым паветрам. Прадукцыйнасць прамысл. агароднінасушылкі да 0,2 т/гадз. Існуюць канструкцыі агароднінасушылак бытавых.

Схема агароднінасушылкі: 1загрузка матэрыялу; 2 — сушыльная стужка; 3 — награвальныя батарэі; 4 — выпускная труба; 5 — зборны дыфузар; 6 — прывадны барабан; 7 — нацяжны барабан; 8 — падача свежага паветра; 9 — выпуск матэрыялу; 10 — перапускны латак.

т. 1, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРА́ЛЬНАЯ МАШНА,

машына для мех. мыцця, паласкання і адціскання бялізны. Бываюць без адціскання (малагабарытныя пераносныя), з ручным валковым адцісканнем, паўаўтам. двухба́кавыя з дыскавым актыватарам раствору і цэнтрыфугай для адціскання або аднаба́кавыя барабаннага тыпу, аўтаматычныя з праграмным кіраваннем (звычайна аднаба́кавыя барабаннага тыпу).

Перамешванне бялізны і актывацыя раствору, неабходная для яго інтэнсіўнай цыркуляцыі, ажыццяўляецца звычайна вярчальным лопасцевым дыскам (актыватарам) ці барабанам. Актыватар манціруецца ў дно ці ў сценку бака, прыводзіцца ў рух электрарухавіком, што ўключаецца таймерам. У машынах барабаннага тыпу бялізна мыецца ў перфарыраваным барабане, які рэверсіўна круціцца ў пральным баку, запоўненым мыйным растворам. Загрузка бытавых П м. да 5 кг, камунальных — да 200 кг сухой бялізны.

т. 12, с. 552

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)