заграбці́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заграбу́ заграбё́м
2-я ас. заграбе́ш заграбяце́
3-я ас. заграбе́ заграбу́ць
Прошлы час
м. загро́б заграблі́
ж. заграбла́
н. заграбла́
Загадны лад
2-я ас. заграбі́ заграбі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час загро́бшы

Крыніцы: tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заграбці́ 1,

гл. загрэбці ​1.

заграбці́ 2,

гл. загрэбці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загрэ́бці 1 і заграбці́ 1, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.

1. Зак. да заграбаць.

2. каго. Разм. Схапіць, арыштаваць; раптоўна забраць куды‑н. [Павал Няміра:] Э, паночку! На той белы білет, што вы мне выклапаталі, ніхто і глядзець не захацеў. Месяцы два таму назад мяне зноў былі загрэблі ў войска. Чорны.

загрэ́бці 2 і заграбці́ 2, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. загроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак.

Пачаць грэбці, грабці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узяць, атрымаць, прыняць, забраць / прымусова: адняць, захапіць / прымусова на карысць дзяржавы: рэквізаваць; хапнуць, ухапіць, адхапіць, схапіць, цапнуць, уварваць, урваць, вырваць, запарваць, упарваць, заграбастаць, палатацца (разм.); прыгарнуць, садраць, здзерці, скубянуць, злупіць, заграбці, уграбці, грабянуць (перан.) □ прыбраць да рук, вырваць з рук, вырваць з горла, вырваць з зубоў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)