Заго́рскае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Заго́рскае
Р. Заго́рскага
Д. Заго́рскаму
В. Заго́рскае
Т. Заго́рскім
М. Заго́рскім

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЗАГО́РСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,

у Гродзенскім р-не, каля в. Загорцы. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазёрскага зледзянення. Гліны бурыя, буравата-жоўтыя, шэрыя, стужачныя, шчыльныя, пластычныя, месцамі вязкія з тонкімі пясчанымі праслойкамі. Разведаныя запасы 5,3 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,8—8,1 м, ускрышы (супескі, дробназярністыя пяскі) 0,2—3,4 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы.

А.​П.​Шчураў.

т. 6, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заго́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заго́рскі заго́рская заго́рскае заго́рскія
Р. заго́рскага заго́рскай
заго́рскае
заго́рскага заго́рскіх
Д. заго́рскаму заго́рскай заго́рскаму заго́рскім
В. заго́рскі (неадуш.)
заго́рскага (адуш.)
заго́рскую заго́рскае заго́рскія (неадуш.)
заго́рскіх (адуш.)
Т. заго́рскім заго́рскай
заго́рскаю
заго́рскім заго́рскімі
М. заго́рскім заго́рскай заго́рскім заго́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)