Заго́рнае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Заго́рнае
Р. Заго́рнага
Д. Заго́рнаму
В. Заго́рнае
Т. Заго́рным
М. Заго́рным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Загорнае (в.) 4/469; 6/19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАГО́РНАЕ,

вёска ў Нагорнаўскім с/с Клецкага р-на Мінскай вобл., каля шашы Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр калгаса. За 10 км на ПдУ ад Клецка, 150 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Клецк. 422 ж., 223 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка.

т. 6, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАГО́РНАЕ ВО́ЗЕРА,

у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрысвята (звязана з возерам ручаём), за 27 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,36 км2, даўж. 1,5 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 6,7 м, даўж. берагавой лініі 4,1 км. Пл. вадазбору 2,9 км2. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, разараныя. Берагі выш. 0,1—0,3 м, пясчаныя, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, стромкае, пясчанае, глыбей дно глеістае. Зарастае.

т. 6, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заго́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заго́рны заго́рная заго́рнае заго́рныя
Р. заго́рнага заго́рнай
заго́рнае
заго́рнага заго́рных
Д. заго́рнаму заго́рнай заго́рнаму заго́рным
В. заго́рны (неадуш.)
заго́рнага (адуш.)
заго́рную заго́рнае заго́рныя (неадуш.)
заго́рных (адуш.)
Т. заго́рным заго́рнай
заго́рнаю
заго́рным заго́рнымі
М. заго́рным заго́рнай заго́рным заго́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)