загля́дванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. загля́дванне
Р. загля́двання
Д. загля́дванню
В. загля́дванне
Т. загля́дваннем
М. загля́дванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

загля́дванне ср., см. загляда́нне

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загля́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заглядваць — заглянуць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загля́дывание загляда́нне, -ння ср., загля́дванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засма́тривание загляда́нне, -ння ср., загля́дванне, -ння ср., зазіра́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«О́ЙРА»,

«Войра», «Какетка», гарадскі бытавы (бальны) танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умерана хуткі. На Беларусі вядомы з канца 19 ст. напачатку ў гарадах, потым і ў вёсках, дзе зазнаў прыкметны ўплыў нар. харэаграфіі. Выконваецца па крузе любой колькасцю пар. Складаецца з блока рухаў, які паўтараецца некалькі разоў: простыя і пераменныя крокі з прытупам, сінхроннае выцягванне нагі на «насок-абцас», плясканне ў далоні, заглядванне ў твар партнёру і інш. Часта выканаўцы падахвочваюць сябе воклічамі «Ой-ра!» (адсюль назва). Суправаджаецца прыпеўкамі тыпу: «Што за танец ойра, ойра! // Да чаго ж ты стройна, стройна...». Існуюць парныя і сольныя варыянты танца.

Падобны танец вядомы ў цэнтр. Расіі і Сібіры, у Башкортастане.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 11, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)