загарто́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. загарто́ўка загарто́ўкі
Р. загарто́ўкі загарто́вак
Д. загарто́ўцы загарто́ўкам
В. загарто́ўку загарто́ўкі
Т. загарто́ўкай
загарто́ўкаю
загарто́ўкамі
М. загарто́ўцы загарто́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

загарто́ўка ж., прям., перен. зака́лка;

з. ста́лі — зака́лка ста́ли;

з. це́ла — зака́лка те́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. загартоўваць — загартаваць.

2. перан. Выхаванне стойкасці, вынослівасці. Загартоўка цела.

3. Цвёрдасць сплаву, нададзеная яму шляхам загартоўвання. Сталь высокай загартоўкі. □ [Разцы] выкрышваюцца ад таго, што залішне награваюцца і губляюць сваю загаргоўку. Кулакоўскі.

4. перан. Стойкасць, вынослівасць, набытыя ў барацьбе з цяжкасцямі або ў працэсе трэніроўкі; загартаванасць. — Будзем разлічваць, таварыш камісар, на баявую загартоўку нашых партызан.., — сказаў бацька Цімох. Сіняўскі. Каторы раз выручала хлопца яго немалая прыродная дужасць, непераборлівасць да ўмоў жыцця і, вядома, суровая армейская загартоўка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Загартоўка (у тэхніцы) 4/468; 5/387; 7/40, 403; 10/402

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАГАРТО́ЎКА,

тэрмічная апрацоўка матэрыялаў, якая робіцца іх награваннем і наступным хуткім ахаладжэннем з мэтай фіксацыі (замацавання) высокатэмпературнага стану або прадухілення (падаўлення) непажаданых працэсаў, што адбываюцца пры павольным ахаладжэнні. З. магчыма толькі для рэчываў, раўнаважны стан якіх пры высокай т-ры адрозніваецца ад раўнаважнага стану пры нізкай т-ры (крышт. структурай, канцэнтрацыяй, дэфектнасцю). У выніку З. ствараецца адносна ўстойлівы (метастабільны) стан, які пры награванні пераходзіць у больш стабільны. З. апрацоўваюць металы, іх сплавы, шкло і інш.

Найб. пашырана З. сталі. Награваннем вышэй за крытычную т-ру сталь пераводзіцца ў стан аўстэніту — цвёрдага раствору вугляроду і легіравальных элементаў у гама-жалезе, што дазваляе растварыць у аўстэніце карбіды і рэалізаваць уплыў легіравальных элементаў і вугляроду на ўласцівасці сталі. Пры ахаладжэнні з пэўнай скорасцю падаўляецца распад аўстэніту на ферытна-карбідную сумесь і адбываецца бездыфузійнае (зрухавае) пераўтварэнне аўстэніту ў мартэнсіт. Пры гэтым рэзка павялічваецца цвёрдасць, трываласць, магн. насычэнне і зніжаецца пластычнасць сталі. Пасля З. сталі абавязковы водпуск, які забяспечвае зададзенае спалучэнне цвёрдасці, трываласці, вязкасці і пластычнасці. Загартоўваюць таксама старэючыя сплавы (для атрымання перанасычанага цвёрдага раствору, які распадаецца пры старэнні з умацаваннем), вадкасці (для фіксацыі шклопадобнага стану), шкло (для зніжэння дэфектнасці і паляпшэння мех. уласцівасцей) і інш. Пры З. цвярдзеюць толькі сталі, якія загартоўваюцца на мартэнсіт; З. металічных сплаваў (старэючых, накляпаных і інш.) суправаджаецца зніжэннем цвёрдасці.

Літ.:

Курдюмов Г.В. Явления закалки и отпуска стали. М., 1960.

Г.Г.Паніч.

т. 6, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

загарто́ўка ж.

1. (дзеянне) (b)härten n -s, Stählung f -;

2. (цвёрдасць сплаву) Härte f -, -n;

3. перан. (трываласць) Stndhaftigkeit f -, Wderstandsfähigkeit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

загартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. што. Надаць металічнаму вырабу большую цвёрдасць шляхам награвання і хуткага ахаладжэння.

2. перан. Зрабіць фізічна і маральна моцным, стойкім, вынослівым.

З. здароўе.

|| незак. загарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. загарто́ўванне, -я, н. і загарто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Чалавек атрымаў добрую загартоўку.

|| прым. загарто́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГАРТАВА́ННЕ,

тое, што загартоўка.

т. 5, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зака́лка ж.

1. (действие) гартава́нне, -ння ср., загарто́ўка, -кі ж.;

2. (состояние, свойство) гарт, род. га́рту м., загарто́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Härtung f -, -en загарто́ўка; гарт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)