завінава́ціцца, -ва́чуся, -ва́цішся, -ва́ціцца; зак., каму (разм.).

Узяць у доўг, стаць даўжніком.

Я суседцы завінавацілася дваццаць тысяч рублёў.

|| незак. завінава́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завінава́ціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. завінава́чуся завінава́цімся
2-я ас. завінава́цішся завінава́ціцеся
3-я ас. завінава́ціцца завінава́цяцца
Прошлы час
м. завінава́ціўся завінава́ціліся
ж. завінава́цілася
н. завінава́цілася
Дзеепрыслоўе
прош. час завінава́ціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

завінава́ціцца сов., разг. задолжа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; зак., каму.

Разм. Узяць у доўг (у 1 знач.), стаць даўжніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завінава́ціцца verschúldet sein, in Schúlden geráten*;

завінава́ціцца каму-н. bei j-m verschúldet sein; bei j-m in der Kréide stéhen* (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

задолжа́ть сов. завінава́ціцца, запазы́чыцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завінава́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да завінаваціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

позадолжа́ть сов., разг. завінава́ціцца, мног. пазавінава́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

owe [əʊ] v.

1. быць вінава́тым, завінава́ціцца;

How much do I owe you? Колькі я вам вінаваты?

2. быць абавя́заным;

He owes everything to his mother. Ён усім абавязаны маці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

verschúlden vt быць вінава́тым (у чым-н.), завінава́ціцца (у чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)