Заву́цце

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Заву́цце
Р. Заву́цця
Д. Заву́ццю
В. Заву́цце
Т. Заву́ццем
М. Заву́цці

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Завуцце (в.) 4/466; 7/171 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАВУ́ЦЦЕ,

вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Авута, на аўтадарозе Дзісна — в. Лужкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 55 км на ПдУ ад Міёраў, 155 км ад Віцебска, 28 км ад чыг. ст. Зябкі. 401 ж., 145 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Капліца. Магіла ахвяр фашызму.

т. 6, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)