французская актрыса. Вучылася ў акцёра і педагога Ж.І.Сансона. У 1837 дэбютавала ў т-ры «Жымназ», у 1838 — у «Камеды Франсэз». З мастацтвам Р. звязана адраджэнне класіцызму на франц. сцэне. Аснову яе рэпертуару склалі ролі ў творах П.Карнеля — Каміла («Гарацый»), Эмілія («Цына»); Ж.Расіна — Федра, Эсфір, Гафалія (аднайм. п’есы), Герміёна («Андрамаха»), Раксана («Баязет»). Творчасці ўласцівы строгасць, пластычная завершанасць формы ў спалучэнні з эмацыянальнасцю, непасрэдным выражэннем пачуццяў. У 1855 пакінула сцэну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы...прыстаўка.
Надае слову значэнне: 1) рух знутры, сярэдзіны чаго‑н., напрыклад: выбегчы, выехаць; 2) закончанасць або завершанасць дзеяння, напрыклад: выкасіць, вылавіць; 3) дасягненне чаго‑н. пры дапамозе дзеяння, напрыклад: выслужыць, выглядзець; 4) здабыванне, выманне з сярэдзіны часткі прадмета або аднаго прадмета з другога, напрыклад: вывінціць, выняць; 5) у спалучэнні з часціцай ‑ся (‑ца, ‑цца) перадае поўную вычарпанасць дзеяння, напрыклад: вылежацца, выспацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІСІ́ЦА (Іван Ігнатавіч) (н. 22.1.1950, в. Блістава Менскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
бел. графік, жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). У 1980—86 выкладаў у Віцебскім пед. ін-це. Творам уласціва змешанасць графічных тэхнік і жывапісу, дасканаласць пластычнай мовы, дэталізаваная завершанасць, эмацыянальнасць. Стварыў серыю графічных аркушаў па матывах твораў У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя роспачы», «Цыганскі кароль», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Сівая легенда» (усе 1979—86); жывапісныя творы «Да Багдановіча» (1982), «Партрэт маці» (1990), «Суботні вечар» (1995), «Спас» (1996), «Раніца», «Ушача», «Покліч» (усе 1997).