ЗАВА́РЗІН (Аляксей Аляксеевіч) (25.3.1886, С.-Пецярбург — 25.7.1945),
рускі гістолаг, стваральнік навук. школы, адзін з заснавальнікаў эвалюц. гісталогіі. Акад. АН СССР (1943) i АМН СССР (1944). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1907). З 1916 праф. Пермскага ун-та, з 1922 у Ваенна-мед. акадэміі, з 1944 дырэктар Ін-та цыталогіі, гісталогіі і эмбрыялогіі АН СССР. Навук. працы па параўнальнай гісталогіі нерв. сістэмы, крыві, злучальнай тканкі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
т. 6, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Заварзін А. А. 3/491; 4/464, 570; 6/114; 7/195; 8/395; 9/271; 11/135
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)