заваражы́ць, -ражу́, -ро́жыш, -ро́жыць; -ро́жаны; зак., каго (што).

1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі; зачараваць.

З. зубы.

2. перан. Прывабіць сваім хараством.

Музыка заваражыла слухачоў.

|| незак. заваро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваражы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заваражу́ заваро́жым
2-я ас. заваро́жыш заваро́жыце
3-я ас. заваро́жыць заваро́жаць
Прошлы час
м. заваражы́ў заваражы́лі
ж. заваражы́ла
н. заваражы́ла
Загадны лад
2-я ас. заваражы́ заваражы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час заваражы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заваражы́ць сов., прям., перен. заворожи́ть, заколдова́ть, околдова́ть; очарова́ть;

му́зыка ~жы́ла мяне́ — му́зыка заворожи́ла (околдова́ла, очарова́ла) меня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заваражы́ць, ‑ражу, ‑рожыш, ‑рожыць; зак., каго-што.

1. Падзейнічаць загаворамі, чарамі; зачараваць. Заваражыць кроў.

2. перан. Прывабіць сваім хараством; прываражыць. [Максіма] заваражылі яе вочы — вялікія, мяккія. Шамякін. Максімка на ўсе вочы разглядаў тое хараство, якое аж заваражыла яго. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваражы́ць bezubern vt; verzabern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зачарова́ть сов. зачарава́ць, заваражы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заколдова́ть сов. зачарава́ць, заваражы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заваро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заваражыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заворожи́ть сов. заваражы́ць; (очаровать) зачарава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зачарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго-што.

1. Паводле забабонных уяўленняў: чарамі, магічнымі словамі падпарадкаваць сабе, заваражыць.

2. перан. Зрабіць захапляючае ўражанне.

Артыстка зачаравала сваім голасам.

|| незак. зачаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)