зава́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
зава́льны |
зава́льная |
зава́льнае |
зава́льныя |
| Р. |
зава́льнага |
зава́льнай зава́льнае |
зава́льнага |
зава́льных |
| Д. |
зава́льнаму |
зава́льнай |
зава́льнаму |
зава́льным |
| В. |
зава́льны (неадуш.) зава́льнага (адуш.) |
зава́льную |
зава́льнае |
зава́льныя (неадуш.) зава́льных (адуш.) |
| Т. |
зава́льным |
зава́льнай зава́льнаю |
зава́льным |
зава́льнымі |
| М. |
зава́льным |
зава́льнай |
зава́льным |
зава́льных |
Крыніцы:
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зава́л, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Нагрувашчванне, мноства чаго-н., што перашкаджае праходу, праезду.
Снежны з.
Расчысціць з. на дарозе.
2. -а. Прыстасаванне ў выглядзе жэрдкі для запірання варот, дзвярэй.
|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зава́ла, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Прыстасаванне ў форме металічнага стрыжня або жэрдкі для запірання дзвярэй.
Зачыніць дзверы на замок і завалу.
2. Тое, што і завал (у 1 знач.).
3. перан. Лянівы чалавек, лежабок (разм.).
|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
завалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.
1. каго-што. Накідаўшы, наклаўшы чаго-н., напоўніць, загрувасціць.
З. яму каменнем.
З. двор дрывамі.
З. работай каго-н. (перан.: абцяжарыць). Магазін завалены таварамі (перапоўнены).
2. каго-што. Засыпаць зверху, пакрыць.
Дарогу заваліла (безас.) снегам.
3. што. Закрыць на завалу (у 1 знач.).
З. дзверы на нач.
4. перан., што. Поўнасцю праваліць (разм.).
З. экзамен.
З. справу.
5. безас. Пра боль у горле (разм.).
Горла заваліла.
|| незак. зава́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. зава́льванне, -я, н. і зава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.).
|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.) і зава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Завальная траншэя.
Завалачная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)