Зава́лкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Зава́лкі
Р. Зава́лак
Зава́лкаў
Д. Зава́лкам
В. Зава́лкі
Т. Зава́лкамі
М. Зава́лках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зава́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зава́лка зава́лкі
Р. зава́лкі зава́лак
Д. зава́лцы зава́лкам
В. зава́лку зава́лкі
Т. зава́лкай
зава́лкаю
зава́лкамі
М. зава́лцы зава́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зава́лачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для завалкі. Завалачнае акно. Завала машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАВА́ЛАЧНАЯ МАШЫ́НА,

машына для завалкі (загрузкі) у сталеплавільныя агрэгаты (печы) цвёрдай шыхты (стальны лом, чыгун, руда, флюсы). Бываюць падлогавыя рэйкавыя (выкарыстоўваюцца ў мартэнаўскіх цэхах з печамі ёмістасцю 150 т і болей), бязрэйкавыя (для печаў ёмістасцю 5—20 т) і падвесныя (для печаў 20—150 т). Падлогавыя З.м. — цялежкі з хобатам, які ўводзіць у завалачнае акно печы мульду з шыхтай; падвесныя — маставы кран з галоўнай (загрузачнай) і дапаможнай (кранавай, для рамонтных работ) цялежкамі.

Падлогавая рэйкавая завалачная машына: 1 — мульда; 2 — мульдавая цялежка; 3 — цялежка машыны; 4 — мост.

т. 6, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)