забудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак.

1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі.

З. на краі вёскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць забудаваным.

Участкі забудаваліся дачамі.

|| незак. забудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забудава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забуду́юся забуду́емся
2-я ас. забуду́ешся забуду́ецеся
3-я ас. забуду́ецца забуду́юцца
Прошлы час
м. забудава́ўся забудава́ліся
ж. забудава́лася
н. забудава́лася
Загадны лад
2-я ас. забуду́йся забуду́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час забудава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забудава́цца сов.

1. посели́ться;

а́ўся на бе́разе рэ́чкі — посели́лся на берегу́ реки́;

2. застро́иться; обстро́иться;

уча́стак ~ва́ўся да́чамі — уча́сток застро́ился да́чами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі. У Скіп’ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі. Чорны.

2. Аказацца запоўненым, занятым будынкамі. Ускраіны забудаваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застро́иться забудава́цца, мног. пазабудо́ўвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазабудо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Забудавацца — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

Людзі пазабудоўваліся.

Вёскі пазабудоўваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аббудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак. (разм.).

Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі; забудавацца.

Перасяленцы ўжо аббудаваліся.

|| незак. аббудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забудавацца.

2. Зал. да забудоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазабудо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Забудавацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазабудоўваліся людзі. Пазабудоўваліся вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обстро́иться разг.

1. (построить для себя) аббудава́цца;

2. (застроиться) забудава́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)