забру́дзіць гл. брудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забру́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забру́джу забру́дзім
2-я ас. забру́дзіш забру́дзіце
3-я ас. забру́дзіць забру́дзяць
Прошлы час
м. забру́дзіў забру́дзілі
ж. забру́дзіла
н. забру́дзіла
Загадны лад
2-я ас. забру́дзь забру́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час забру́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забру́дзіць сов. загрязни́ть, запа́чкать, замара́ть; засори́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забру́дзіць, ‑бруджу, ‑брудзіш, ‑брудзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць брудным; запэцкаць. Забрудзіць сукенку. Забрудзіць падлогу. Забрудзіць ваду.

2. перан. Пазбавіць маральнай чысціні; запляміць, зняславіць. Але знайдзі ў сабе сілы, бо гэта адзіная магчымасць ратаваць сваё шчасце, інакш яго растопчуць, забрудзяць. Шамякін. Сваім учынкам Мачулін кінуў цень і на [Ціхана], нібы забрудзіў яго чыстыя і шчырыя пачуцці да Мальвіны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забру́дзіць

1. vernreinigen vt (тс. спец.); beschmtzen vt; verschmtzen vt; beschmeren vt;

2. перан. разм. enthren vt, beflcken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; каго-што і без дап.

1. Рабіць брудным.

Б. сцены.

Б. у пакоі.

2. перан. Няславіць, чарніць.

Б. чэснае імя.

|| зак. забру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забрудзіць, запэцкаць, выпацкаць, упэцкаць, запляміць, занасіць; абляпаць, заляпаць, запаскудзіць, урабіць, абрабіць, выквацаць (разм.); перавэдзгаць (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

перабру́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Забрудзіць усё, многае.

П. усю вопратку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задымі́ць¹, -ымлю́, -ы́міш, -ы́міць; -ы́млены; зак., каго-што.

Закапціць або забрудзіць дымам.

З. столь.

Задымленыя вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаску́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што (разм.).

Забрудзіць адкідамі, нечыстотамі.

|| незак. запаску́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)