Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
забру́джваннеср. загрязне́ние; засоре́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
забру́джваннен.тс.спец. Verschmútzung f -, -en, Verúnreinigung f -, -en; Besúd(e)lung f -,-en (звычайна плямамі, тс.перан.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЗАБРУ́ДЖВАННЕ АНТРАПАГЕ́ННАЕ,
забруджванне, якое выклікаецца гасп. дзейнасцю чалавека (гл.Забруджванне навакольнага асяроддзя). Гасп. дзейнасць людзей (прама ці ўскосна) вядзе да ўзнікнення шкодных для навакольнага асяроддзя фіз., хім., біял., інфарм. агентаў і павелічэння іх канцэнтрацый (гл.Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб). Найб. катастрафічныя З.а. звязаны з ваеннай, хім., паліўнай прам-сцю. Узровень З.а. кантралюецца прынятымі нарматывамі — ГДК, ГДВ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАБА́ЛЬНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
забруджванне навакольнага асяроддзя, пры якім пэўныя віды забруджвальнікаў выяўляюцца па ўсім зямным шары; адна з глабальных праблем сучаснасці (гл.Глабальная экалогія). Бывае глабальнае забруджванне атмасферы, вод, глебы і г.д. або як агульнае забруджваннехім. рэчывамі, у т. л. дыаксідам вугляроду (гл.Парніковы эфект), радыенуклідамі (гл.Радыеактыўнае забруджванне), лёгкалятучымі газамі (напр., фрэонамі), нафтапрадуктамі і інш. Інфармацыя пра глабальнае забруджванне падаецца праз сістэмы глабальнага маніторынгу, у т. л. назіранні на базе міжнар.біясферных запаведнікаў, са штучных спадарожнікаў Зямлі і інш. У фарміраванні глабальнага забруджвання значную ролю адыгрывае вышынны трансгранічны перанос забруджвальнікаў паветр. плынямі (напр., пры ўзрывах ядзерных бомбаў, аварыях на АЭС).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ЛЬНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ, мясцовае забруджванне,
забруджванне прыроднага асяроддзя вакол прамысл. прадпрыемстваў, населеных месцаў, будоўляў, кар’ерных распрацовак і інш. Можа быць хім., фіз., біял., мех. ці комплексным. У розных ступенях адзначаецца ўсюды (у т. л. на Беларусі), асабліва ў месцах канцэнтрацыі буйных прамысл. прадпрыемстваў, жывёлагадоўчых комплексаў, інтэнсіўнага земляробства, у наваколлі буйных гарадоў і інш. З сукупнасці Л.з. могуць фарміравацца рэгіянальнае забруджванне і нават глабальнае забруджванне. Змяншэнню Л.з. спрыяюць эфектыўныя сістэмы ачысткі сцёкавых вод і прамысл. выкідаў, рацыяналізацыя выкарыстання вытв. сыравіны, укараненне безадходных тэхналогій, арганізац. і тэхн. меры па зніжэнні антрапагеннага ўздзеяння на прыроду.