забалаці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак., каго (што).

Не выбраць пры балаціроўцы.

З. кандыдата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забалаці́раваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. забалаці́рую забалаці́руем
2-я ас. забалаці́руеш забалаці́руеце
3-я ас. забалаці́руе забалаці́руюць
Прошлы час
м. забалаці́раваў забалаці́равалі
ж. забалаці́равала
н. забалаці́равала
Загадны лад
2-я ас. забалаці́руй забалаці́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час забалаці́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забалаці́раваць сов. забаллоти́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забалаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Не выбраць пры балаціроўцы. Забалаціраваць кандыдата ў дэпутаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забаллоти́ровать сов. забалаці́раваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przegłosować

зак.

1. kogo/co выказацца большасцю галасоў за каго/ што;

2. забалаціраваць; праваліць пры галасаванні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пракаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак.

1. што. Коцячы, перамясціць. Пракаціць бочку. Пракаціць воз.

2. каго. Правезці каго‑н., каб зрабіць прыемнасць. [Конюх:] — Летам, калі ў пана Булыгі будуць імяніны, я цябе ў яго брычцы пракачу. Бажко.

3. Хутка праехаць. Шмат хто пакланіўся пану, які на стаенным жарабцы пракаціў па вёсцы да старасты... Чарот.

4. перан.; каго. Разм. Адхіліць, адвесці на выбарах, не выбраць куды‑н. — Што здарылася? Мяне пракацілі... Не выбралі... Вось што здарылася... Шамякін.

•••

Пракаціць на вараныхзабалаціраваць, праваліць каго‑н. на выбарах (накідаўшы чорных шароў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)