ЗААЗЁРНАЕ,

радовішча даўсанітавых руд у Ельскім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., за 8 км на Пн ад г. Ельск. 2 рудныя паклады прымеркаваны да тоўшчы каалінітавых глін ніжняга карбону. Руды светла- і буравата-шэрыя, бурыя, складаюцца з каалініту, гібсіту, даўсаніту, бяліту; змяшчаюць кварц, кальцый, сідэрыт, гідраслюды. Прагнозныя запасы каля 80—120 млн. т. Залягаюць на глыб. 415—900 м. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,5—6 м. Сыравіна для вытв-сці гліназёму (вокіс алюмінію) і кальцыніраванай соды.

А.​П.​Шчураў.

т. 6, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заазё́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. заазё́рны заазё́рная заазё́рнае заазё́рныя
Р. заазё́рнага заазё́рнай
заазё́рнае
заазё́рнага заазё́рных
Д. заазё́рнаму заазё́рнай заазё́рнаму заазё́рным
В. заазё́рны (неадуш.)
заазё́рнага (адуш.)
заазё́рную заазё́рнае заазё́рныя (неадуш.)
заазё́рных (адуш.)
Т. заазё́рным заазё́рнай
заазё́рнаю
заазё́рным заазё́рнымі
М. заазё́рным заазё́рнай заазё́рным заазё́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)