Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
заадно́, прысл.
1. Сумесна, у згодзе з кім-н. (быць, дзейнічаць).
Я з. з сябрамі.
2. Адначасова з чым-н., мімаходам.
Захапі там з. і вядро ў хату.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заадно́нареч.
1. (вместе) заодно́;
быць з сябра́мі з. — быть с друзья́ми заодно́;
2. (одновременно) заодно́, попу́тно; по́ходя
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заадно́, прысл.
1. Сумесна, у згодзе з кім‑н. (быць, дзейнічаць і пад.). Быць з сябрамі заадно. □ Бізун, штык і куля царскіх катаў пераконвалі сялян, што памешчыкі і чыноўнікі дзейнічаюць заадно.Лушчыцкі.
2. Разам з тым, адначасова, мімаходам. [Міхась] зноў і зноў дакараў у думках сястру, а заадно і Толю, што яны згадзіліся пусціцца ў.. далёкую і небяспечную дарогу.Якімовіч.Настаўнік вырашыў завітаць да пісара. Цікава зірнуць, што на дварэ робіцца, а заадно і клопат пазбыць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заадно́прысл.
1. (разам, сумесна) im Éinverständnis, im Éinvernehmen, geméinsam;
быць з сябра́мі заадно́ geméinsam mit den Fréunden sein;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
заодно́нареч.
1.заадно́; (вместе) ра́зам; (сообща) супо́льна; 2. (попутно)заадно́, за адны́м за́хадам, за адны́м ма́хам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кампа́нія¹, -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Група асоб, якія разам праводзяць вольны час.
Сабраць кампанію.
У вясёлай кампаніі з кім-н.
2. Прамысловае, гандлёвае, транспартнае і пад. прадпрыемства, створанае звычайна групай прадпрымальнікаў.
Акцыянерная к.
Нафтавая к.
◊
За кампанію — разам (заадно) з іншымі; у знак салідарнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
не́чага¹, не́чаму, не́чага, не́чым, не́ аб чым.
1.займ. адмоўны, з інф. Няма нічога, каб...
Чытаць нечага, трэба ісці ў бібліятэку.
Хлеба нечым нарэзаць.
2.займ.неазнач. ў Р(ад займенніка «нешта»). Чагосьці.
Для нечага ж трэба яму ехаць у горад?
3.часц. Лепш бы; дарэчы (разм.).
Заадно нечага і родных наведаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ГУ́ТАРКА ДАНІ́ЛЫ СА СЦЯПА́НАМ»,
ананімны твор бел. л-ры сярэдзіны 19 ст. Упершыню апубл. П.В.Шэйнам у час. «Русская старина» (1886, т. 49). Напісана напярэдадні сялянскай рэформы 1861, у маст.-публіцыстычнай форме рэалістычна паказвала бяспраўнае жыццё сялянства, эксплуатацыю яго памешчыкамі. У творы выявіліся бунтарскія настроі сялянскіх мас. Сваё вызваленне яны спадзяюцца атрымаць ад «цара-бацюхны», але разумеюць, што цар заадно з панамі. Дэмакратызм, праўдзівасць, прастата і даходлівасць, жывая мова робяць твор яркім узорам нар. л-ры.