Жэсь ’камяністая мель’ (віц., Нар. сл., 214). Відаць, ад таго ж кораня, што і жарства (гл.), жораст: *žьrs(t)‑ь з асновай на *‑ĭ > ‑ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэсь, рэс у лічылцы: Эна, бэна, рэсь, Кэнтар, мэнтар, жэсь. Она, дуна, рэс, кіндэр, віндэр, рэс (Дзіцячы фальклор, 422). Няясна. Магчыма, імітацыя іншамоўнай гаворкі (хутчэй за ўсё, ідыш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)