жэ́рабя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. жэ́рабя
Р. жэ́рабя
Д. жэ́рабю
В. жэ́рабя
Т. жэ́рабем
М. жэ́рабі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жэ́рабя, -я, н.

1. Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), што выцягваецца наўгад з шэрагу такіх жа прадметаў пры вызначэнні права на што-н., чарговасці і пад.

Цягнуць ж.

2. перан. Лёс, доля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жэ́рабя ср., прям., перен. жре́бий м.;

ж. кінута — жре́бий бро́шен

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жэ́рабя, ‑я, н.

Умоўны знак (дробная рэч, паперка і пад.), які выцягваецца наўгад з шэрагу падобных прадметаў пры вызначэнні чарговасці, абавязку або права на што‑н. Кінуць жэрабя. Цягнуць жэрабя. □ Але як гэты надзел дастаўся.. [Раману] па жэрабю, то і не было на каго наракаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэ́рабя н Los n -es, -e;

цягну́ць жэ́рабя das Los zehen*;

кі́даць жэ́рабя etw. durch das Los entschiden*;

жэ́рабя кі́нута die Wahl ist getrffen, die Würfel sind gefllen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Жэ́рабя ’ўмоўны знак пры вызначэнні парадку, чарговасці і да т. п.’ Балг. жрѐбие ’тс’. Параўн. рус. жребий (< ст.-сл.), дыял. же́ребей, же́ребий, укр. же́реб ’тс’, жеребій ’пэўная частка поля’ (Жэлях.), славац. žrebжэрабя’, ’латарэйны білет’, славен. žrêbжэрабя’, серб.-харв. жре̑б, жри̏јеб, ждре̑б ’тс’, макед. ждре̂б ’тс’. Ст.-слав. жрѣбъ, жрѣбиижэрабя’. Ст.-рус. жеребейжэрабя, доля, частка; карцечны шрот’. Ст.-прус. girbin ’лік’; параўн. літ. ger̃bti ’шанаваць’ (Параўн. прасл. *čьtǫ ’шаную’ і ’лічу’), ням. kerben ’рабіць зарубкі’, грэч. γράφω ’пішу’. Першапачаткова жэрабя ’кавалак дрэва з зарубкай (надпісам, лікам)’, ці ’адрэзак зямлі’. Бел. форма з суфіксам ‑я (< *‑ę < *‑ent) адлюстроўвае, відаць, невялікі памер гэтага кавалка шляхам аднясення да групы малых істот (і прадметаў). Зыходнае прасл. *žerb‑ < і.-е. *gerbh‑ ’рабіць рысы і г. д.’ Покарны, 1, 392; Фасмер, 47–48; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 297; Скок, 3, 672–673; БЕР, 1, 554; Траўтман, 87; Тапароў, E–H, 242; Хэмп, Этимология, 1981, 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жараб’ёўка, -і, ДМ -б’ёўцы, мн. -і, -б’ёвак, ж.

Вызначэнне чаго-н. пры дапамозе жэрабя.

Прайсці жараб’ёўку.

|| прым. жараб’ёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жараб’ёўка, ‑і, ДМ ‑б’ёўцы; Р мн. ‑б’ёвак; ж.

Вызначэнне, устанаўленне чаго‑н. пры дапамозе жэрабя. Па жараб’ёўцы Жорыку выпала камандаваць чырвонымі. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

toss-up [ˈtɒsʌp] n. жараб’ёўка, лёсаванне;

have a toss-up кі́даць жэ́рабя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

The dice is cast

Жэ́рабя кі́нутае ы́бар зро́блены)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)