жэне́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жэне́ўскі жэне́ўская жэне́ўскае жэне́ўскія
Р. жэне́ўскага жэне́ўскай
жэне́ўскае
жэне́ўскага жэне́ўскіх
Д. жэне́ўскаму жэне́ўскай жэне́ўскаму жэне́ўскім
В. жэне́ўскі (неадуш.)
жэне́ўскага (адуш.)
жэне́ўскую жэне́ўскае жэне́ўскія (неадуш.)
жэне́ўскіх (адуш.)
Т. жэне́ўскім жэне́ўскай
жэне́ўскаю
жэне́ўскім жэне́ўскімі
М. жэне́ўскім жэне́ўскай жэне́ўскім жэне́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Жэнеўскі кангрэс 1-га Інтэрнацыянала 5/126

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

жене́вский жэне́ўскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЕ́ВІН (Арон Самуілавіч) (28.1.1895, Мінск — 15.8.1970),

бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1957), праф. (1960). Скончыў Жэнеўскі ун-т (1919). З 1946 у Бел. НДІ удасканалення ўрачоў (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па паталогіі органаў дыхання і сардэчна-сасудзістай сістэмы ў дзяцей.

Тв.:

Очерки по педиатрии. Мн., 1961;

Абдоминальный синдром у детей // Здравоохранение Белоруссии. 1970. № 3.

т. 9, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНАЕ БЮРО́ МІ́РУ (МБМ; International Реасе Bureau),

міжнароднае аб’яднанне міралюбівых сіл. Засн. ў снеж. 1891 у Берне (Швейцарыя) па ініцыятыве Ф.Баера. Напачатку мела на мэце «каардынаваць дзейнасць т-ваў міру і адстойваць ідэю мірнага вырашэння міжнар. спрэчак», арганізоўвала штогадовыя мірныя канферэнцыі. Пасля 1-й сусв. вайны каардынавала мірную і гуманітарную дзейнасць няўрадавых арг-цый, азнаямляла іх з ідэямі і прапановамі Лігі Нацый, праводзіла кангрэсы пацыфістаў (гл. Пацыфізм). З 1924 штаб-кватэра ў Жэневе (Швейцарыя). У 2-ю сусв. вайну не функцыянавала. Пасля вайны да 1962 наз. Міжнар. к-т узаемадзеяння арг-цый у барацьбе за мір. Імкнецца «садзейнічаць справе міру ўмацаваннем міжнар. супрацоўніцтва і негвалтоўных метадаў вырашэння канфліктаў», у т.л. праз супрацоўніцтва з ААН (мае кансультатыўны статус у Савеце па эканам. і сац. пытаннях ААН). Садзейнічала скліканню 1-й спец. сесіі Ген. Асамблеі ААН па раззбраенні (1978). Выступае за ўсеагульнае і поўнае раззбраенне, права чалавека на адмову ад ваен. службы (разглядае яго як «права адмовіцца забіваць») і інш., фарміруе адпаведную грамадскую думку. Выдае час. «Geneva Monitor» («Жэнеўскі назіральнік»), кнігі, памфлеты, справаздачы аб канферэнцыях. Нобелеўская прэмія міру 1910. Нобелеўскімі прэміямі міру ўзнаг. арганізатары і кіраўнікі МБМ Баер, Э.Дзюкамен, Ш.А.Габа, Б. фон Зутнер, А.М.Лафантэн, Ш.Макбрайд і інш.

т. 10, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)