Жы́хары

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Жы́хары
Р. Жы́хараў
Д. Жы́харам
В. Жы́хары
Т. Жы́харамі
М. Жы́харах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

северя́не мн. жыхары́ по́ўначы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жыха́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жыха́р жыхары́
Р. жыхара́ жыхаро́ў
Д. жыхару́ жыхара́м
В. жыхара́ жыхаро́ў
Т. жыхаро́м жыхара́мі
М. жыхару́ жыхара́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зямля́не, -ля́н, адз. зямля́нін, -а, м.

Жыхары планеты Зямля.

Зямлян налічваецца сем мільярдаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тутэ́йшы, -ая, -ае.

Які родам з гэтай мясцовасці, жыве тут, не прыезджы.

Тутэйшыя жыхары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́льніцтва, -а, н.

Жыхары якога-н. месца (краіны, горада і пад.).

Н. раёна.

Перапіс насельніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыха́рства, -а, н.

1. Пражыванне ў якім-н. месцы.

Месца пастаяннага жыхарства.

2. зб. Жыхары, насельніцтва.

Ж. нашай вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

еўрапе́йцы, -аў, адз. -пе́ец, -пе́йца, м.

Жыхары Еўропы.

|| ж. еўрапе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек.

|| прым. еўрапе́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́машні, -яя, -яе (разм.).

Які знаходзіцца там, у тым месцы, у той мясцовасці, пра якую ідзе гаворка; не тутэйшы.

Тамашнія жыхары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пеласгі (жыхары Грэцыі) 4/64

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)