Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
жытнёвы, см. жы́тні
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жытнёвы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і жытні (у 1 знач.). А там, у жытнёвым полі, працяглыя мілагучныя жніўныя песні ўпляталіся ў рокат, у гул машынных матораў.Бялевіч.Я ў гэту ноч ліпнёвую Іду сцяжынкай вузкаю, Сцяжынкаю жытнёваю, Зямлёю беларускаю.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жытнёвы Róggen-;
жытнёвая ні́ва Róggenschlag m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
жы́та, -а, М жы́це, н.
1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой скарыстоўваецца для прыгатавання хлеба.
Ж. красуе.
2. Зерне гэтай расліны.
Ссыпаць ж. ў мяшкі.
3. толькі мн. (жыты́, -о́ў). Жытнія палі.
|| памянш.-ласк.жытцо́, -а́, н.
|| прым.жы́тні, -яя, -яе іжытнёвы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навылу́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Тое, што і навылушчваць. [Яніна] памкнулася адшчыкнуць жытнёвы каласок, каб навылузваць на далонь жоўценькіх зярнятак.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хру́мсткі, ‑ая, ‑ае.
Які хрумсціць. Гэта быў ладны жытнёвы акраец з паджарыстай хрумсткай скарынкай.Быкаў.Бацькава крышачку — гэта пудоў з дваццаць духмянага хрумсткага сена.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лас, -а, мн. каласы́, каласо́ў, м.
1. Суквецце злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла.
Каласы пшаніцы.
2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін.
Спелы к. жытнёвы.
|| памянш.каласо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.
|| прым.каласавы́, -а́я, -о́е.
Каласавыя культуры.
Уборка каласавых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паджа́рысты, ‑ая, ‑ае.
Добра падпечаны, з румянай скарынкай. Гэта быў ладны жытнёвы акраец, з паджарыстай хрумсткай скарынкай.Быкаў.//перан. Цёмна-жоўтага, залацістага колеру. Паджарыстая шкарлупка на .. [жалудах] аж блішчала.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жытні, жытнёвы, аржаны, іржаны
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)