Жыльныя горныя пароды 4/436, 444; 5/120

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лейкакратавыя жыльныя горныя пароды 4/444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Меланакратавыя жыльныя горныя пароды 4/444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ЛЬНЫЯ ГО́РНЫЯ ПАРО́ДЫ,

магматычныя метасаматычныя горныя пароды, якія залягаюць у выглядзе жыл, даек і інш. дробных цел, цесна звязаных з інтрузіўнымі масівамі. Утвараюцца пры застыванні магмы ў шчылінах зямной кары. Іх склад можа адпавядаць пародам буйных інтрузій (гл. Інтрузіўныя горныя пароды) або значна адрознівацца ў выніку працэсаў дыферэнцыяцыі магмы і ўзаемадзеяння яе з прылеглымі горнымі пародамі. Сярод Ж.г.п. вылучаюць меланакратавыя, абагачаныя цемнаколернымі мінераламі (керсантыт, спесартыт і інш.), і лейкакратавыя, складзеныя пераважна з светлаколерных мінералаў (апліт, пегматыт, плагіяклазіт і інш.). З Ж.г.п. звязаны радовішчы золата, свінцова-цынкавых руд, вальфраму, ртуці і інш. Трапляюцца ў крышт. фундаменце Беларусі.

У.​Я.​Бардон.

т. 6, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жы́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жы́льны жы́льная жы́льнае жы́льныя
Р. жы́льнага жы́льнай
жы́льнае
жы́льнага жы́льных
Д. жы́льнаму жы́льнай жы́льнаму жы́льным
В. жы́льны (неадуш.)
жы́льнага (адуш.)
жы́льную жы́льнае жы́льныя (неадуш.)
жы́льных (адуш.)
Т. жы́льным жы́льнай
жы́льнаю
жы́льным жы́льнымі
М. жы́льным жы́льнай жы́льным жы́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жы́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да жылы (у 1, 2 знач.). // Зроблены з жылы. Жыльныя струны.

2. Які мае адносіны да жылы (у 3 знач.). Жыльнае золата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАРФІРЫ́Т (porphyrite),

палеатыпныя эфузіўныя сярэднія і асноўныя горныя пароды, у структуры якіх буйныя ўкрапанікі плагіяклазу, рагавой падманкі або піраксену ў тонказярністай масе, якая складзена з тых жа мінералаў і змененага шкла (парфіравая структура). Паводле складу аналагічнай кайнатыпнай пароды адрозніваюць П. базальтавы, андэзітавы і інш. П. наз. таксама гіпабісальныя, жыльныя сярэднія і асноўныя горныя пароды (габрапарфірыт, дыярытавы П. і інш.) з парфіравай структурай.

т. 12, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІГМАТЫ́Т (ад грэч. migma сумесь),

горная парода, якая ўтвараецца пры пранікненні магмы ва ўмяшчальныя пароды або пры метамарфічнай дыферэнцыяцыі рэчыва. Для М. характэрна палосчатая, плойчатая, плямістая і інш. тэкстуры, якія адлюстроўваюць паасобную сканцэнтраванасць цемнаколернай ч. пароды (палеасомы) і светлаколернай (неасомы). Вядомы разнавіднасці М.: артэрыты (паслойныя М.), агматыты (глыбавыя М.), веніты (жыльныя М.), небуліты (ценевыя М.) і інш. М. пашыраны ў крышт. фундаменце Беларусі.

І.​В.​Найдзянкоў.

т. 10, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРФІ́Р (ад грэч. porphyreos пурпурны),

палеатыпныя эфузіўныя кіслыя горныя пароды, якія маюць парфіравую структуру (буйныя крышталі-ўкрапанікі ў тонказярністай асноўнай масе). Бывае шэрага, жоўтага, ружовага, бурага і інш. колераў. Гал. разнавіднасці: ортафір — палеатыпны аналаг трахіту і кварцавы парфір — аналаг ліпарыту. П. наз. таксама гіпабісальныя і жыльныя горныя пароды, у якіх мінералы-ўкрапанікі знаходзяцца ў дробнакрышт. гранітападобнай масе (граніт-парфір). П. з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі выкарыстоўваюцца як вырабны і абліцовачны камень.

т. 12, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСЭ́ТЛЯ (польск. basetla),

басоля, бас, кантрабас, струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, блізкі да віяланчэлі і кантрабаса. Бывае розных памераў, мае 3—4 жыльныя або метал. струны, часам 4 ладавыя адзнакі на грыфе. Смык кароткі, прамы. Вядома ў беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў і інш. народаў. На Беларусі была пашырана з 18 ст. ў Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абл. пераважна ў гарадах, мястэчках і буйных вёсках. Выкарыстоўвалася ў нар. інстр. ансамблях-«капэлях». У наш час сустракаецца рэдка. У Рэчы Паспалітай і бел. дакументах 18 ст. басэтляй наз. віяланчэль.

І.​Дз.​Назіна.

Басэтля. Іванаўскі раён Брэсцкай вобл.

т. 2, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)