Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Жучкі (в.) 4/429; 6/366
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Жучкі́ ’сухія скваркі’ (мядз., Нар. сл., 59). Параўн. рус.пенз.жучо́к ’шалупінне ў крупах’. Відаць, сем. перанос паводле формы (памянш. жучок ад жук1 (гл.). Параўн., аднак, яшчэ рус.кур.жу́рки, балг.журнулѝни ’скваркі’; параўн. журэць.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мно́жыцца, -жыцца; незак.
1. Колькасна павялічвацца; расці.
Дабро расло і множылася.
2. Размнажацца (уст.).
Тут жывуць і множацца розныя жучкі і кузуркі.
3. Падвяргацца множанню.
Пяць множыцца на тры.
|| зак.памно́жыцца, -жыцца (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ку́зька, ‑і, м.
Шкоднік злакавых раслін; хлебны жук. — Жучкі кузькамі называюцца. Іх многа ў жыце.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жучо́к, ‑чка, м.
Памянш.да жук (у 1 знач.); невялікі жук. Жучкі і конікі трашчалі І ў стройны звон свой зык злівалі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.
1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік.Машара.Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі.Пташнікаў.
2.перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МО́ТАЛЬСКІЯ РУЧНІКІ́,
традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Вядомы з канца 18 ст. Даўжыня М.р. 210—240 см, шыр. 30—33 см. Ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты, снуюць у 8—10 пасмаў. Традыц. колер узораў — чырвоны з чорным, пазней з сінім, зялёным. Кампазіцыя ручнікоў 2 відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3-каляровыя, пазней 4-каляровыя палоскі-коскі, у другіх — па ўтку шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), што перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Даўней іх аснова і ўток былі з ільняных нітак, а ўзор натыкалі горынню; у наш час ткуць з ільняных, баваўняных нітак, а ўзор натыкаюць мулінэ, ірысам. Па канцах ручнікоў арнаментальны малюнак («у зборы», «у кветкі», «у лісты», «у жучкі») займае 7—8 см. Заканчваюцца традыц. ручнікі карункамі, якія плялі з нітак асновы ўручную (цяпер вяжуць кручком). У 1977 у в. Моталь створаны ткацкі цэх Пінскай ф-кі маст. вырабаў.
М.П.Жабінская.
Да арт.Мотальскія ручнікі. В.Лукашэвіч. Ручнік. 1972.