жу́дасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Трывожнае пачуццё страху, адчуванне бяды; жах.

Ж. напала на чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́дасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. жу́дасць жу́дасці
Р. жу́дасці жу́дасцей
жу́дасцяў
Д. жу́дасці жу́дасцям
В. жу́дасць жу́дасці
Т. жу́дасцю жу́дасцямі
М. жу́дасці жу́дасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жу́дасць ж. жуть; у́жас м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жу́дасць, ‑і, ж.

Трывожнае пачуццё страху, прадчуванне бяды, небяспекі; жах. Таццяна была рада кожнаму пражытаму дню і з жудасцю сустракала кожны новы, не ўяўляючы, як яна перажыве яго. Шамякін. Калі сабака.. ні з таго, ні з сяго пачынае выць, нейкая жудасць нападзе на чалавека. Бядуля. // Тое, што выклікае страх; трагічная з’ява, жахлівае здарэнне. — Заігралі па спінах сялянскіх панскія бізуны. Я акамянела ад гэтай жудасці. Бядуля. Ні сцюжы дальняга Якуцка, Ні холад лютае зімы, Ні жудасць катаргі нялюдскай, Ні жахі царскае турмы Ягонай сілы не зламалі... Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́дасць ж. Gruen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жуда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Тое, што і жудасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жахо́цце

‘жах, жудасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. жахо́цце
Р. жахо́цця
Д. жахо́ццю
В. жахо́цце
Т. жахо́ццем
М. жахо́цці

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Hidenangst f - жах, жу́дасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перагаво́рванне, ‑я, н.

1. Размова, гутарка. Патаемнае перагаворванне прыгнятала Саўку і наводзіла на яго жудасць. Колас.

2. Паўтарэнне сказанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жуда́, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Тое, што і жудасць. Вёска стаяла пустая і сваёй цішынёй наводзіла жуду на людзей. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)