жо́раў, -рава, мн. -равы, -раваў, м.

Тое, што і журавель¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жо́раў

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жо́раў жо́равы
Р. жо́рава жо́раваў
Д. жо́раву жо́равам
В. жо́рава жо́раваў
Т. жо́равам жо́равамі
М. жо́раве жо́равах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жо́раў м., см. жураве́ль I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жо́раў, ‑рава, м.

Разм. Тое, што і журавель ​1. У вырай сабраліся гусі, І жораў азваўся пад небам... Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЖО́РАЎ (Абрам Ільіч) (1907, г. Магілёў — 1943),

бел. скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Асн. творы (гіпс) — «Качагар», «Плытагоны», «Лён», «С.Арджанікідзе ў разведцы і пад Барысавам» (усе 1930-я г.), праект помніка дукорскім партызанам (1940), «М.Ю.Лермантаў» (барэльеф, 1941). Прымаў удзел у афармленні Дома ўрада ў Мінску (1932—34), бел. павільёна на Усесаюзнай выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў на фронце.

А.Жораў. С.Арджанікідзе ў разведцы пад Барысавам. 1939.

т. 6, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жо́раў м. гл. жypaвeль І

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Жораў. Гл. жураве́ль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жораў А. І. 2/178; 3/126; 5/552; 9/567; 12/609, 612—613 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жораў Ісак Саламонавіч

т. 18, кн. 1, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абжо́ра, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -жо́р і -жо́раў (разм.).

Прагны да яды, пражэрлівы, ненасытны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)