Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
адха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1.Разм. Вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць. Міхась затуліў.. [жорава] халатам. А сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў. Хлопцы спалохаліся, адхаялі яго, завялі дахаты і жорава яму аддалі.Брыль.
2. Ачысціць, адмыць, агледзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раніць або забіць стрэлам. Падстрэліць воўка. □ Пані Мар’я чытае пра восень і дождж... Нехта падстрэліў недзе жорава, і, абяссілены, ён асядаў на лузе.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зату́заць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Замучыць, стаміць (каня), чэста тузаючы лейцамі. // Тузаючы, замарыць. Сябрукі, адбіраючы жорава, затузалі хлопца так, што ён самлеў.Брыль.
зату́заць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць тузаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗВЕЗДАРЫ́,
група вясковай моладзі, якая паводле старадаўняга звычаю на Каляды хадзіла ад хаты да хаты з песнямі, скокамі, гульнямі і насіла на кіі асветленую знутры зорку — звязду. Нашэнне звязды суправаджалася калядаваннем, паказам «Казы», «Мядзведзя», «Жорава», «Кабылы», «Цыганоў», батлейкі, скамарохаў. З. ў суправаджэнні калядоўшчыкаў спявалі калядныя песні, што вызначаліся святочна-прыўзнятым, гулліва-гумарыстычным настроем і ў якіх выказваліся пажаданні дабра і заможнасці гаспадарам хаты, за што гаспадары частавалі З. і адорвалі.
Звездары з в. Заходы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобл. 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір.Брыль.
2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць.Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́чанне, ‑я, н.
1. Зрокавае ўспрыманне рэчаў навакольнага асяроддзя. Выразнае бачанне прадмета. □ Бачаннем жорава не зловіш.Прыказка.// Здольнасць арганізма ў сонным стане ўяўляць зрокавыя вобразы.
2. Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету. Свежасць паэтычнага бачання жыцця. □ Бачанне прыгожага і ўтылітарнага ў адзінстве, непарыўнай сувязі мела для эстэтыкі савецкай літаратуры надзвычай вялікае значэнне.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1.ушто. Выкачаць, запэцкаць у што‑н. Хлопцы і дзяўчаты выходзілі .. на раку Случ, каб пакоўзацца на лёдзе, укачаць адзін аднаго ў снег, пажартаваць.Чарнышэвіч.// Качаючы, пакрыць чым‑н. сыпкім, абкачаць у чым‑н. Антось пацёр стрэптацыду, укачаў у яго бульбяныя галушкі і накарміў імі жорава.Ляўданскі.
2. Качаючыся, прымяць што‑н. Укачалі коні траву на прыгуменні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭНДРАЛО́ГІЯ (ад дэндра... + ...логія),
навука пра дрэвавыя расліны (дрэвы, кусты, кусцікі); раздзел батанікі. Вывучае марфалогію, сістэматыку, экалогію раслін, іх выкарыстанне ў нар. гаспадарцы.
Дэндралагічныя даследаванні вядомы са стараж. часоў (Тэафраст). У канцы 19 — пач. 20 ст.вял. ролю ў развіцці Д. адыгралі рус. вучоныя І.І.Ляпёхін, С.П.Крашаніннікаў, АФ.Мідэндорф, П.С.Палас і інш., батанікі ням. Л.Байснер і Я.Фітшэн, амер. А.Рэдэр, англ. Э.Сарджэнт і інш. У СССР характар даследаванняў па Д. вызначаў У.М.Сукачоў, стваральнік геабат. школы, адзін з заснавальнікаў біягеацэналогіі.
На Беларусі пачатак дэндралагічных даследаванняў пакладзены ў 18 ст. Ж.І.Жыліберам, які стварыў у Гродне бат. сад з 1200 экзатычнымі раслінамі.
Вывучэннем дрэвавых парод і куставых раслін, стварэннем калекцый займаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. батанікі А.Рэга, У.У.Адамаў, Дз.М.Нікольскі, Г.М.Высоцкі, С.П.Мельнік. Сучасны этап звязаны з працамі С.Дз.Георгіеўскага, А.Ф.Іванова, Б.Дз.Жылкіна, М.Дз.Несцяровіча, Я.А.Сідаровіча, М.У.Смольскага, І.І.Собалева, А.Т.Федарука, А.А.Чахоўскага, М.В.Шкутко і інш.Н.-д. работа вядзецца ў Ін-це эксперым. батанікі і Цэнтр.бат. садзе, Ін-це лесу Нац.АН Беларусі, БДУ, Бел.тэхнал. ун-це, Бел.с.-г. акадэміі. Распрацоўваюцца навук. асновы інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін. Вывучаны відавы склад мясцовых і інтрадукаваных дрэвавых парод, іх біял. асаблівасці, вызначаны асартымент інтрадукаваных відаў для зялёнага буд-ва і лясной гаспадаркі. Буйнейшая калекцыя дрэвавых раслін сабрана ў Цэнтр.бат. садзе.