жняя́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Жатная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жняя́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жняя́рка жняя́ркі
Р. жняя́ркі жняя́рак
Д. жняя́рцы жняя́ркам
В. жняя́рку жняя́ркі
Т. жняя́ркай
жняя́ркаю
жняя́ркамі
М. жняя́рцы жняя́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жняя́рка ж., с.-х. жне́йка, жа́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жняя́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жатная машына. Жняярка-снопавязалка. □ Жняярка ідзе спорна, кладзе за сабою шапаткія абярэмкі спелых сцяблін. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жняярка 4/418—419, 539; 5/383

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЖНЯЯ́РКА,

машына для скошвання с.г. культур і транспартавання скошанай масы ў малацільны апарат камбайна (пры прамым камбайнаванні) або ўкладкі яе на поле ў валкі ці ў рассціл (пры раздзельнай уборцы). Асн. рабочыя органы — рэжучы апарат, матавіла, шнэк, транспарцёр.

Шнэкавыя Ж. (хедэры) бываюць навясныя (на збожжаўборачныя камбайны) або прычапныя да трактара; валковыя (платформавыя) — самаходныя ці ў агрэгаце з трактарамі, самаходнымі шасі, камбайнамі. Валковыя Ж. паводле размяшчэння рэжучага апарата падзяляюцца на франтальныя і бакавыя, паводле спосабу фармавання валкоў — на адна-, двух- і трохпаточныя (фармуюць валок рэзальным апаратам або яшчэ з дапамогай 1 ці 2 транспарцёраў). Ж. бываюць універсальныя і спецыяльныя (для ўборкі пэўных культур). Напр., зернебабовая Ж. — навясная на камбайны машына для скошвання і ўкладкі ў валкі зернебабовых культур (у т. л. зялёнага гарошку, іх сумесей) і палеглай збажыны. Мае пальцавы рэжучы апарат са сцёблападымальнікам, універсальнае эксцэнтрыкавае матавіла, раменна-планкавы транспарцёр, платформу, механізм прывода і інш. Шырыня захопу Ж. ад 3,5 да 17 м, прадукцыйнасць ад 1,2 да 8 га/гадз.

Жняяркі: 1 — навясная з універсальным матавілам для раздзельнай уборкі збожжа; 2 — збожжавая прычапная да трактароў; 3 — зернебабовая; 4 — канапляная жняярка-снопавязалка.

т. 6, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жняя́рка ж. Getridemähmaschine f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жняя́рка-самаскі́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жняя́рка-самаскі́дка жняя́ркі-самаскі́дкі
Р. жняя́ркі-самаскі́дкі жняя́рак-самаскі́дак
Д. жняя́рцы-самаскі́дцы жняя́ркам-самаскі́дкам
В. жняя́рку-самаскі́дку жняя́ркі-самаскі́дкі
Т. жняя́ркай-самаскі́дкай
жняя́ркаю-самаскі́дкаю
жняя́ркамі-самаскі́дкамі
М. жняя́рцы-самаскі́дцы жняя́рках-самаскі́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жняя́рка-самаскі́дка ж., с.-х. жа́тка-самосбро́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жне́йка, -і, ДМ жне́йцы, мн. -і, жне́ек, ж.

1. гл. жнец.

2. Тое, што і жняярка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)