жне́ўнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. жне́ўнік
Р. жне́ўніку
Д. жне́ўніку
В. жне́ўнік
Т. жне́ўнікам
М. жне́ўніку

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Жне́ўнік, жніўнік ’іржышча’ (Абабурка, Шатал., Жд. 3, Жыв. сл., 210), рус. бранск. жневник ’тс’. Ад прыметніка жніўны, утворанага ад жніво або ад жнеўны (< жьн‑ѣв‑ьн‑ъ) з суфіксам ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жне́ўнік Зжатае поле ці жытнёвы іржэўнік (А. Бялевіч. 3 добрай доляй заручоныя, 1960, 48, Пух., Сміл. Шат.). Тое ж жні́венне (Нас.), жні́вішча (Зах. Бел. Др,-Падб., Нас.), жні́ўнік (Лёзн. Касп., Хойн.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)