желчь
Том: 9, старонка: 287.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Mel in ore, verba lactis, fel in corde, fraus in factis
Мёд на языку, малако на словах, жоўць у сэрцы, падман у справе.
Мёд на языке, молоко на словах, желчь в сердце, обман в деле.
бел. Хітры чалавек гаворыць як лістом сцеле, а ў кішэні гарачы камень трымае. На языку мёд, а пад языком лёд. Лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца.
рус. Речи что мёд, а дела как полынь. Словами, что листьем, стелет, а делами, что иглами, колет. В глаза льстит, а за глаза пакостит. На языке мёд, а в сердце лёд. Голос соловьиный, а жало змеиное. Мягко стелет, да жестко спать.
фр. Parle la bouche mais le cœur n’y touche (Рот говорит, a сердце не затрагивает).
англ. When the fox preaches, then beware your geese (Когда проповедь читает лиса ‒ береги гусей).
нем. Honig im Munde, Galle im Herzen (Мёд во рту, жёлчь в сердце).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Жоўць 1 ’жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань’, перан. ’злосць’. Рус. желчь, укр. жовч, палес. жовть, польск. żółć, н.-луж. žołś, žołe, в.-луж. žółć, чэш. žluč, славац. žlč ’тс’, балг. жлъч ’злосць’ уст. ’атрута’, жлъчка ’жоўць’, ’жоўцевы пузыр’, макед. жолч ’жоўць, жоўцевы пузыр’, серб.-харв. жу̑ч ’тс’, славен. žôlć ’жоўць’. Ст.-слав. злъчь, пазней таксама жлъчь, ц.-слав. жлъть ’тс’, ст.-рус. жьлчь ’тс’. Бел. поўнасцю адлюстроўвае (як і ўкр. палес., польск., н.-луж.) уплыў слова жоўты на форму слова (пачатковае ж‑ і канчатковае ‑ць замест з‑ і ‑чь). Першаснае значэнне да кантамінацыі з жоўты было, відаць, ’горыч’, што паслужыла асновай для старажытнага пераносу значэння ’злосць, раздражненне’. Захоўваючы гэта пераноснае значэнне слав. мовы, аднак кантамінавалі слова з жоўты, што прывяло і да семантычнага зруху (адлюстраванага ў першым слове слоўнікавага тлумачэння). Гл. жоўкнуць.
Жоўць 2 ’жоўтая фарба, жоўты колер’. Рус. желть, польск. рэдк. żółć, в.-луж. žołć, чэш. žluť, славац. žlť Ст.-рус. жлъть ’тс’. Утворана, як адцягнены назоўнік са значэннем апрадмечанай адзнакі на ‑ь (< *‑ĭ) ад прыметніка жоўты, відаць, яшчэ ў прасл. мове, як напрыклад, чэрнь (< *čьrnь): *žьltь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)