жаўце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца жоўтым.

Лісце жаўцее.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім жоўтым колерам.

Каля лесу жаўцелі аўсы.

|| зак. зжаўце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.) і пажаўце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. жаўце́е жаўце́юць
Прошлы час
м. жаўце́ў жаўце́лі
ж. жаўце́ла
н. жаўце́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

жаўце́ць несов.

1. (становиться жёлтым) желте́ть;

2. (выделяться своим жёлтым цветом) желте́ть, желте́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі. Сабаленка. Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток. Мележ.

2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу. // Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець. // Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты. Скрыган. // Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўце́ць gelb wrden; ngilben vi (s), verglben vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пажаўце́ць гл. жаўцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зжаўце́ць гл. жаўцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

желте́ться жаўце́ць, жаўце́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жаўце́цца несов., см. жаўце́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зажаўце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць жаўцець (у 2 знач.).

Зажаўцелі пясчаныя гурбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)