жале́зіна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. жале́зіна жале́зіны
Р. жале́зіны жале́зін
Д. жале́зіне жале́зінам
В. жале́зіну жале́зіны
Т. жале́зінай
жале́зінаю
жале́зінамі
М. жале́зіне жале́зінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

жале́зіна, -ы, мн. -ы, -зін, ж. (разм.).

Кавалак жалеза; непатрэбная рэч з жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жале́зіна ж., разг. желе́зина, желе́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жале́зіна, ‑ы, ж.

Разм. Непатрэбная жалезная рэч, абломак жалеза. Бразгацела нейкая жалезіна ў пустой камяніцы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жале́зіна, жале́зка ж ein Stück isen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

жалязя́ка, -і, ДМя́цы, мн. -і, -зя́к, ж. (разм.).

Кавалак жалеза, жалезіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Астрако́ліна ’кол у плоце’ (Сцяшк.). З *астракол (’востры’ + ’кол’, параўн. рус. острокол, укр. острокіл, польск. ostrokół) + ‑іна, як дравіна, жалезіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жалязя́ка, ‑і, ДМ ‑зяцы, ж.

Разм. Грубая жалезная рэч; жалезіна. — Ну, як, дзядзька, усё ў парадку, рэпрадуктар працуе? — бразгаючы крывымі жалязякамі для лазення на слупы, весела спытаў .. [Толік]. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. Шмыгнуць, пабегчы, кінуцца куды‑н. Адзін толькі Кандрат заўважыў, як Андрушка шуснуў за дзверы. Лобан. Сымон.. шуснуў у бакоўку і борздзенька выскачыў адтуль з запаленай свечкай. Караткевіч. // Хутка залезці куды‑н., схавацца пад чым‑н., дзе‑н. Шуснуць у ложак. □ Тут якраз за дзвярыма пачуўся дзедаў голас, і Косцік шуснуў назад пад дзяружку. С. Александровіч.

2. Саскочыць, зваліцца адкуль‑н. — Я зноў скачу першым! — крыкнуў Юзік і шуснуў уніз. Даніленка. Бондар не бачыў, як шуснула ў адхон Надзя, як упаў, зрашэчаны кулямі, машыніст. Навуменка.

3. Нечакана, імгненна праваліцца, упасці куды‑н. Кінуў я сваю вуду і бягом на выручку. Але пакуль дабег, мой сябар спатыкнуўся і шуснуў амаль па самыя пахі ў ваду. Ляўданскі. Лёд праламаўся, і я шуснуў пад яго. Скрыган.

4. Хутка, з сілай выліць што‑н. вадкае. Ухапіў [Віктар] у сенцах вядро халоднае вадзіцы, выскачыў на двор, азірнуўся і шуснуў на сябе. Сташэўскі. // Раптам паліцца, выліцца, пасыпацца. У тую ж секунду на .. [Віцю] шуснула гарачая вада. Яна заліла нос, вушы, вочы. Нядзведскі. Шуснуў дождж, серабро ручаінаў Зазвінела на сотні ладоў. Лойка.

5. Імкліва, хутка ўзняцца, падняцца; узляцець уверх. Адразу шуснулі ўгару сотні абсівераных чырвоных рук і пакацілася гамана. Грахоўскі.

6. Утварыць лёгкі шум, шолах. Раз толькі, далёка недзе, шуснулі галіны, быццам нехта аступіўся. Караткевіч. У гэты момант нешта шуснула ў каноплях і над самымі галовамі Бегуна і Хацяноўскага празвінела важкая і замашная жалезіна. Кулакоўскі.

7. што. З размаху, з сілай высыпаць што‑н. [Галя] набрала ў лапату пяску і, як толькі вогненны коўш апусціўся, шуснула ў яго пясок. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)