жака́рдавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жака́рдавы жака́рдавая жака́рдавае жака́рдавыя
Р. жака́рдавага жака́рдавай
жака́рдавае
жака́рдавага жака́рдавых
Д. жака́рдаваму жака́рдавай жака́рдаваму жака́рдавым
В. жака́рдавы (неадуш.)
жака́рдавага (адуш.)
жака́рдавую жака́рдавае жака́рдавыя (неадуш.)
жака́рдавых (адуш.)
Т. жака́рдавым жака́рдавай
жака́рдаваю
жака́рдавым жака́рдавымі
М. жака́рдавым жака́рдавай жака́рдавым жака́рдавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жака́рдавы текст. жакка́рдовый;

~вая ткані́на — жакка́рдовая ткань

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жака́рдавы, ‑ая, ‑ае.

Вытканы з дапамогай ткацкага станка, аснашчанага жакардавай машынай (гл. жакардаў). Жакардавая тканіна. □ Яркія маляўнічыя дываны — набіўныя і жакардавыя — здавалася, гарэлі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэп-жака́рдавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крэп-жака́рдавы крэп-жака́рдавая крэп-жака́рдавае крэп-жака́рдавыя
Р. крэп-жака́рдавага крэп-жака́рдавай
крэп-жака́рдавае
крэп-жака́рдавага крэп-жака́рдавых
Д. крэп-жака́рдаваму крэп-жака́рдавай крэп-жака́рдаваму крэп-жака́рдавым
В. крэп-жака́рдавы (неадуш.)
крэп-жака́рдавага (адуш.)
крэп-жака́рдавую крэп-жака́рдавае крэп-жака́рдавыя (неадуш.)
крэп-жака́рдавых (адуш.)
Т. крэп-жака́рдавым крэп-жака́рдавай
крэп-жака́рдаваю
крэп-жака́рдавым крэп-жака́рдавымі
М. крэп-жака́рдавым крэп-жака́рдавай крэп-жака́рдавым крэп-жака́рдавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жака́рдаў

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жака́рдаў жака́рдава жака́рдава жака́рдавыя
жака́рдавы
Р. жака́рдавага жака́рдавай
жака́рдавае
жака́рдавага жака́рдавых
Д. жака́рдаваму жака́рдавай жака́рдаваму жака́рдавым
В. жака́рдавы
жака́рдаў (неадуш.)
жака́рдавага (адуш.)
жака́рдаву жака́рдава жака́рдавы (неадуш.)
жака́рдавыя (неадуш.)
жака́рдавых (адуш.)
Т. жака́рдавым жака́рдавай
жака́рдаваю
жака́рдавым жака́рдавымі
М. жака́рдавым жака́рдавай жака́рдавым жака́рдавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жакка́рдовый текст. жака́рдавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЫВА́Н,

мастацкі тэкстыльны выраб, звычайна з шматколерным узорам, прызначаны пераважна для ўпрыгожвання і ўцяплення жылля. Бываюць ворсавыя і бязворсавыя (кілімы, паласы, шпалеры, габелены), маляваныя на тканіне, радзей паперы або цыраце. Вырабляюцца ручным спосабам, з сярэдзіны 19 ст. і машынным з воўны, шоўку, ільну, бавоўны, штучных валокнаў. Маст. асаблівасці вызначаюцца фактурай тканіны, характарам матэрыялу і фарбавальнікаў, фарматам, суадносінамі бардзюра і цэнтра поля Д., характарам і кампазіцыяй арнаменту, колеравым строем.

Найб. раннія Д. выяўлены пры раскопках Пазырыкскіх курганоў Горнага Алтая і датуюцца 5—4 ст. да н.э. Захаваліся звесткі пра Д. ў Асірыі, Вавілоне, Егіпце. З Д. Усходу найб. вядомы іранскія, перс., туркм.. азерб. і інш. У Зах. Еўропе вядомы з 11 ст. (Д. з Баё, Францыя, і інш.). З 16 ст. асаблівае месца займаюць шпалеры (флам., франц., нямецкія), у 17—18 ст. вылучаюцца ворсавыя Д. мануфактуры Саванеры (засн. ў 1624 у Парыжы). У 19 ст. з развіццём фарб. вытворчасці маст. ўзровень рэзка падае і пачынае адраджацца толькі з сярэдзіны 20 ст.

На Беларусі дыванаткацтва мае даўнія традыцыі, нац. характар узораў, кампазіцыі колераў, тэхнікі. Побач з дэкар. посцілкамі ткалі нар. Д., якімі ўпрыгожвалі жылыя памяшканні і інтэр’еры храмаў. Нар. бязворсавыя Д. ткалі ў тэхніцы кіліма, закладання, 2-асноўнай, тыпу габелена (напр., Гродзенскія падвойныя Д.). У розных раёнах мелі сваю традыц. расфарбоўку і арнамент. Ткалі Д. з геам. і раслін. арнаментам, антрапа- і зааморфнымі выявамі. У гарадах і мястэчках ткалі на заказ т. зв. дворскія бязворсавыя Д., блізкія па кампазіцыі да нар., або пераймалі зах.-еўрап. стылі і матывы дэкору. У 18—1-й пал. 19 ст. вылучаюцца вырабы Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур, магнацкіх мануфактур у Нясвіжы, Міры, Карэлічах, Слоніме і інш., якія вызначаліся высокай тэхнікай ткацтва і прыгажосцю. З 19 ст. вядомасць набылі маляваныя Д., ствараліся на аснове багатых традыцый узорыстых тканых Д. і посцілак (творы А.Кіш, Я.Драздовіча і інш.). Маст. вобраз такіх Д. аналагічны творам наіўна-рэаліст. кірунку. Сучасныя нар. майстры вырабляюць і бязворсавыя Д. Ворсавыя Д. машыннага вырабу ствараюцца на прадпрыемствах акц. т-ваў «Віцебскія дываны» і «Дываны Брэста». Гал. кірунак — стварэнне Д. з бел. арнаментам, што адпавядаюць сучаснаму інтэр’еру па стылявым і колеравым вырашэнні. Бел. Д. экспанаваліся на міжнар. выстаўках у Германіі, Італіі, Польшчы, Інданезіі, дзе адзначаны дыпломамі. Вырабы акц. т-ва «Дываны Брэста» ўзнагароджаны брыльянтавай зоркай у Мексіцы (1994) і «Залатой аркай» у Іспаніі (1995).

Літ.:

Трызна Дз.С. Беларускія дываны і габелены. Мн., 1981;

Maríkowski T. Dawnie tkaniny i hafty w Polsce w XVI—XVIII w. Wrocław, 1954;

Моран А. де. История декоративно-прикладного искусства: От древнейших времен до наших дней: [Пер. с фр.]. М., 1982.

Азербайджанскі дыван «куба». 19 ст.
Туркменскі дыван «бешыр». 1900.
Персідскі дыван «фараган». 19 ст.
Да арт. Дыван. У.Гусеў. Дыван «Арнаментальны». 1979. Брэсцкі дывановы камбінат.
Дыван маляваны. А.Кіш. Рай. 1930—40-я г.
Да арт. Дыван. Л.Цыбульская. Жакардавы дыван. 1984.
Турэцкі дыван «кула». 17 ст.
Дыван маляваны з Мядзельскага раёна Мінскай вобл. 1950-я г.

т. 6, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)