еўрапе́ец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. еўрапе́ец еўрапе́йцы
Р. еўрапе́йца еўрапе́йцаў
Д. еўрапе́йцу еўрапе́йцам
В. еўрапе́йца еўрапе́йцаў
Т. еўрапе́йцам еўрапе́йцамі
М. еўрапе́йцу еўрапе́йцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

еўрапе́ец, -пе́йца м. европе́ец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

еўрапе́ец, ‑пейца, м.

Жыхар або ўраджэнец Еўропы. Першыя еўрапейцы, якія прыехалі ў Аўстралію пасля адкрыцця гэтага кантынента, былі надзвычай здзіўлены вонкавым выглядам адной жывёліны. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

еўрапе́ец м. Europäer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

европе́ец еўрапе́ец, -пе́йца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

еўрапе́йка, ‑і, ДМ ‑пейцы; Р мн. ‑пеек; ж.

Жан. да еўрапеец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

European​1 [ˌjʊərəˈpi:ən] n. еўрапе́ец; еўрапе́йка;

the Europeans еўрапе́йцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Europejczyk

м. еўрапеец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Europäer m -s, - еўрапе́ец

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АРЭЛЬЯ́НА (Orellana) Франсіска дэ (1505 або 1511, горад Трухільё, Іспанія — 1546 або 1550),

іспанскі канкістадор; першы еўрапеец, які перасек Паўднёвую Амерыку ў самай шырокай частцы мацерыка і прасачыў сярэдняе і ніжняе цячэнне Амазонкі. Прымаў удзел у заваяванні Перу (1532—34) пад кіраўніцтвам Ф.Пісара. 26.12.1541 выйшаў з форта Гуаякіль, перабраўся цераз Анды, спусціўся да вусця ракі Напа і выплыў у Амазонку. 26.8.1542 дасягнуў Атлантычнага акіяна.

т. 2, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)