еўге́ніка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. еўге́ніка
Р. еўге́нікі
Д. еўге́ніцы
В. еўге́ніку
Т. еўге́нікай
еўге́нікаю
М. еўге́ніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

еўге́ніка ж. евге́ника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

еўге́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Вучэнне аб спадчынным здароўі людзей і шляхах паляпшэння яго спадчынных уласцівасцей; выкарыстоўвалася рэакцыянерамі і расістамі, каб абгрунтаваць і апраўдаць панаванне эксплуататарскіх класаў і расавую дыскрымінацыю.

[Ад грэч. eugenēs — высакароднага паходжання, добрай пароды.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЕЎГЕ́НІКА (ад грэч. eugenēs добрага роду),

вучэнне аб спадчынным здароўі чалавека, шляхах яго захавання і паляпшэння. Прынцыпы Е. сфармуляваў англ. вучоны Ф.​Гальтан (1869), які прапанаваў вывучаць тыя фактары, што могуць палепшыць спадчынныя якасці (генет. перадумовы фіз. і псіхічнага здароўя, разумовых здольнасцей, адоранасць) будучых пакаленняў. Ідэі Е. нярэдка выкарыстоўвалі для апраўдання расізму і генацыду. У сучаснай навуцы многія праблемы Е., асабліва барацьба са спадчыннымі захворваннямі, вырашаюцца ў рамках генетыкі чалавека, яго экалогіі, у т. л. мед. генетыкі. Ад ідэі паляпшэння генет. здароўя людзей Е. перайшла пераважна да задач яго захоўвання. Гл. Медыка-генетычнае кансультаванне.

т. 6, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

еўге́ніка ж. Eugénik f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

еўге́ніка

(англ. eugenics, ад гр. eugenes = добрага паходжання)

кірунак у генетыцы, які распрацоўвае праблемы паляпшэння біялагічных уласцівасцей чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

евге́ника биол. еўге́ніка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

eugenika

ж. еўгеніка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)