дэі́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэі́зм
Р. дэі́зму
Д. дэі́зму
В. дэі́зм
Т. дэі́змам
М. дэі́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэі́зм, -у, м.

Рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое прызнае Бога тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў з’явы прыроды і грамадскага жыцця.

|| прым. дэісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэі́зм, -му м., филос. деи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэі́зм, ‑у. м.

Рэлігійна-філасофскае вучэнне (17–18 стст.), якое прызнае бога першапрычынай, тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў з’явы прыроды і грамадскага жыцця.

[Ад лац. deus — бог.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэізм 2/584; 4/200, 351; 10/378

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭІ́ЗМ (ад лац. deus Бог),

рэлігійна-філасофскае вучэнне, паводле якога Бог з’яўляецца толькі першастваральнікам свету, які ў далейшым развіваецца па сваіх уласных законах. Д. адрозніваюць ад тэізму (прызнае боскую наканаванасць і пастаянную сувязь чалавека і Бога), пантэізму (атаясамлівае Бога і сусветнае цэлае) і атэізму (адмаўляе існаванне Бога наогул). Пачынальнік Д. англ. філосаф 17 ст. Э.Чэрберы, які развіваў ідэі натуральнай рэлігіі, або рэлігіі розуму. Найб. росквіту Д. дасягнуў у Вялікабрытаніі ў 1-й пал. 18 ст. (Дж.​Толанд, Дж.​А.​Колінз, А.​Шэфтсберы і інш.). Ідэі Д. праводзілі Вальтэр, Ж.​Ж.​Русо (Францыя), Г.​Лейбніц, Г.​Лесінг, І.​Кант (Германія), Т.​Джэферсан (ЗША), І.​П.​Пнін, А.​С.​Лубкін, А.​М.​Радзішчаў (Расія). У Беларусі элементы Д. характэрны для светапогляду філосафа і паэта 17 ст. Я.​Белабоцкага, прадстаўніка ранняга Асветніцтва К.​Нарбута. На пазіцыях Д. стаялі бел. асветнік І.​Страйноўскі, праф. Гал. школы ВКЛ К.​Багуслаўскі і інш. Д. садзейнічаў развіццю вальнадумства, з’яўляўся формай барацьбы з тэалогіяй і містыкай.

Т.​І.​Адула.

т. 6, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэі́зм

(н.-лац. deismus, ад лац. deus = бог)

рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое лічыць бога тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў жыццё прыроды і грамадства (параўн. пантэізм, тэізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

деи́зм филос. дэі́зм, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

deizm, ~u

м. філ. дэізм

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэі́ст

(ад дэізм)

паслядоўнік дэізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)