дэфектаскапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэфектаскапі́я
Р. дэфектаскапі́і
Д. дэфектаскапі́і
В. дэфектаскапі́ю
Т. дэфектаскапі́яй
дэфектаскапі́яю
М. дэфектаскапі́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэфектаскапі́я ж. дефектоскопи́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэфектаскапі́я, ‑і, ж.

Сукупнасць некаторых фізічных метадаў і сродкаў праверкі матэрыялаў і вырабаў з мэтай выяўлення ў іх дэфектаў.

[Ад лац. defectus — загана і грэч. skopéō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэфектаскапія 3/323; 4/371—372; 6/465; 9/36, 263

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭФЕКТАСКАПІ́Я (ад дэфект + ...скапія),

комплекс фізічных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю якасці матэрыялаў і вырабаў (парушэння суцэльнасці, адхілення ад зададзеных фіз.-мех. уласцівасцей, хім. саставу, структуры, геам. памераў і інш.).

Да метадаў Д. адносяцца: аптычныя (візуальныя), акустычныя (ультрагукавыя), магнітныя, радыяцыйныя (у т. л. гама-метады і рэнтгенаўскія), радыёхвалевыя, цеплавыя (інфрачырвоныя), віхратокавыя (электраіндуктыўныя), электрычныя (у т. л. тэрма- і трыбаэлектрычныя, электрастатычныя), капілярныя (люмінесцэнтныя, каляровыя) і інш. Большасць метадаў Д. заснавана на ўзаемадзеянні акустычных або электрамагнітных ваганняў, фіз. палёў (магнітных, электрамагнітных, радыёхвалевых і інш.) з выпрабавальнымі вырабамі на лакальных іх участках або па ўсім аб’ёме. Д. рашае задачы з выкарыстаннем гэтых метадаў па выяўленні ў вырабах розных тыпаў паверхневых і ўнутраных дэфектаў — трэшчын, валасавін, ракавін, шлакавых уключэнняў, адслаенняў і інш.

На Беларусі навук. работы па Д. вядуцца з 1964 у Ін-це прыкладной фізікі Нац. АН. Развіваецца капілярны метад (у прыватнасці, для кантролю керамічных, кампазітных і інш. вырабаў), ультрагукавы метад з выкарыстаннем магн. вадкасці; распрацоўваюцца асновы магн., эл.-магн. і радыёхвалевага метадаў; створаны прылады магн., магнітаграфічнага, віхратокавага і радыёхвалевага кантролю.

Літ.:

Ермолов И.Н. Теория и практика ультразвукового контроля. М., 1981;

Прохоренко П.П., Мигун Н.П. Введение в теорию капиллярного контроля. Мн., 1988;

Зацепин Н.Н., Коржова Л.В. Магнитная дефектоскопия. Мн., 1981.

М.​М.​Зацэпін.

Да арт. Дэфектаскапія. Схема рэнтгенаўскага прасвечвання: 1 — крыніца рэнтгенаўскага выпрамянення; 2 — пучок рэнтгенаўскіх прамянёў; 3 — дэталь; 4 — дэфект; 5 — рэгістратар рэнтгенаўскага відарыса.

т. 6, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэфектаскапі́я

(ад дэфект + -скапія)

сукупнасць метадаў выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бэ́та-дэфектаскапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. бэ́та-дэфектаскапі́я
Р. бэ́та-дэфектаскапі́і
Д. бэ́та-дэфектаскапі́і
В. бэ́та-дэфектаскапі́ю
Т. бэ́та-дэфектаскапі́яй
бэ́та-дэфектаскапі́яю
М. бэ́та-дэфектаскапі́і

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́ма-дэфектаскапі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. га́ма-дэфектаскапі́я
Р. га́ма-дэфектаскапі́і
Д. га́ма-дэфектаскапі́і
В. га́ма-дэфектаскапі́ю
Т. га́ма-дэфектаскапі́яй
га́ма-дэфектаскапі́яю
М. га́ма-дэфектаскапі́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́ма-дэфектаскапі́я ж. га́мма-дефектоскопи́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Люмінесцэнтная дэфектаскапія 6/464

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)