ПАВЕ́ТРАНА-ДЭСА́НТНЫЯ ВО́ЙСКІ (ПДВ),

род войск, прызначаных для вядзення баявых дзеянняў у тыле праціўніка. Уваходзяць у склад узбр. сіл многіх дзяржаў. Складаюцца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў парашутна-дэсантных, танк., артыл. і інш. войск. Зарадзіліся ў 1930-я г., найб. развіццё атрымалі напярэдадні 2-й сусв. вайны ў СССР, Германіі, ЗША і Вялікабрытаніі. Напр., у 1935 на Кіеўскіх і ў 1936 на Беларускіх манеўрах Чырв. Арміі было дэсантавана 3 тыс. парашутыстаў, 8200 чал. з артылерыяй, лёгкімі танкамі і інш. баявой тэхнікай высаджаны пасадачным спосабам. ПДВ шырока выкарыстоўваліся ў ходзе 2-й сусв. вайны. У пасляваенны час ПДВ СССР прымалі ўдзел у лакальных войнах, у т. л. ў Афганістане (1979—89), а таксама ў шэрагу вучэнняў, у т. л. на тэр. Беларусі [напр., «Дзвіна» (1970) і інш.]. ПДВ некаторых дзяржаў выкарыстоўваюцца ў аб’яднаных сілах ААН. Сучасныя ПДВ здольны хутка дасягнуць аддаленых раёнаў, наносіць нечаканыя ўдары па праціўніку, весці агульнавайсковы бой, могуць выконваць задачы са злучэннямі і часцямі інш. відаў (родаў) войск. Аснашчаны комплексам сродкаў дэсантавання людзей, тэхнікі і ўзбраення (трансп. самалёты, верталёты, парашуты, парашутныя і парашутна-рэактыўныя сістэмы, дэсантныя кантэйнеры, платформы для скідвання тэхнікі, узбраення і інш.). Ва Узбр. Сілах Беларусі на базе ПДВ (паветрана-дэсантная дывізія і інш. часці) у 1995 створаны мабільныя сілы.

В.​М.​Пташнік.

Паветрана-дэсантныя войскі на вучэннях.

т. 11, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэса́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэса́нтны дэса́нтная дэса́нтнае дэса́нтныя
Р. дэса́нтнага дэса́нтнай
дэса́нтнае
дэса́нтнага дэса́нтных
Д. дэса́нтнаму дэса́нтнай дэса́нтнаму дэса́нтным
В. дэса́нтны (неадуш.)
дэса́нтнага (адуш.)
дэса́нтную дэса́нтнае дэса́нтныя (неадуш.)
дэса́нтных (адуш.)
Т. дэса́нтным дэса́нтнай
дэса́нтнаю
дэса́нтным дэса́нтнымі
М. дэса́нтным дэса́нтнай дэса́нтным дэса́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэса́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэсанта. Дэсантныя войскі. Дэсантная аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

paratroops [ˈpærətru:ps] n. pl. парашу́тна-дэса́нтныя во́йскі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

верталётна-дэса́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. верталётна-дэса́нтны верталётна-дэса́нтная верталётна-дэса́нтнае верталётна-дэса́нтныя
Р. верталётна-дэса́нтнага верталётна-дэса́нтнай
верталётна-дэса́нтнае
верталётна-дэса́нтнага верталётна-дэса́нтных
Д. верталётна-дэса́нтнаму верталётна-дэса́нтнай верталётна-дэса́нтнаму верталётна-дэса́нтным
В. верталётна-дэса́нтны (неадуш.)
верталётна-дэса́нтнага (адуш.)
верталётна-дэса́нтную верталётна-дэса́нтнае верталётна-дэса́нтныя (неадуш.)
верталётна-дэса́нтных (адуш.)
Т. верталётна-дэса́нтным верталётна-дэса́нтнай
верталётна-дэса́нтнаю
верталётна-дэса́нтным верталётна-дэса́нтнымі
М. верталётна-дэса́нтным верталётна-дэса́нтнай верталётна-дэса́нтным верталётна-дэса́нтных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапра́вачна-дэса́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перапра́вачна-дэса́нтны перапра́вачна-дэса́нтная перапра́вачна-дэса́нтнае перапра́вачна-дэса́нтныя
Р. перапра́вачна-дэса́нтнага перапра́вачна-дэса́нтнай
перапра́вачна-дэса́нтнае
перапра́вачна-дэса́нтнага перапра́вачна-дэса́нтных
Д. перапра́вачна-дэса́нтнаму перапра́вачна-дэса́нтнай перапра́вачна-дэса́нтнаму перапра́вачна-дэса́нтным
В. перапра́вачна-дэса́нтны (неадуш.)
перапра́вачна-дэса́нтнага (адуш.)
перапра́вачна-дэса́нтную перапра́вачна-дэса́нтнае перапра́вачна-дэса́нтныя (неадуш.)
перапра́вачна-дэса́нтных (адуш.)
Т. перапра́вачна-дэса́нтным перапра́вачна-дэса́нтнай
перапра́вачна-дэса́нтнаю
перапра́вачна-дэса́нтным перапра́вачна-дэса́нтнымі
М. перапра́вачна-дэса́нтным перапра́вачна-дэса́нтнай перапра́вачна-дэса́нтным перапра́вачна-дэса́нтных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

планёрна-дэса́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. планёрна-дэса́нтны планёрна-дэса́нтная планёрна-дэса́нтнае планёрна-дэса́нтныя
Р. планёрна-дэса́нтнага планёрна-дэса́нтнай
планёрна-дэса́нтнае
планёрна-дэса́нтнага планёрна-дэса́нтных
Д. планёрна-дэса́нтнаму планёрна-дэса́нтнай планёрна-дэса́нтнаму планёрна-дэса́нтным
В. планёрна-дэса́нтны (неадуш.)
планёрна-дэса́нтнага (адуш.)
планёрна-дэса́нтную планёрна-дэса́нтнае планёрна-дэса́нтныя (неадуш.)
планёрна-дэса́нтных (адуш.)
Т. планёрна-дэса́нтным планёрна-дэса́нтнай
планёрна-дэса́нтнаю
планёрна-дэса́нтным планёрна-дэса́нтнымі
М. планёрна-дэса́нтным планёрна-дэса́нтнай планёрна-дэса́нтным планёрна-дэса́нтных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паве́трана-дэса́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паве́трана-дэса́нтны паве́трана-дэса́нтная паве́трана-дэса́нтнае паве́трана-дэса́нтныя
Р. паве́трана-дэса́нтнага паве́трана-дэса́нтнай
паве́трана-дэса́нтнае
паве́трана-дэса́нтнага паве́трана-дэса́нтных
Д. паве́трана-дэса́нтнаму паве́трана-дэса́нтнай паве́трана-дэса́нтнаму паве́трана-дэса́нтным
В. паве́трана-дэса́нтны (неадуш.)
паве́трана-дэса́нтнага (адуш.)
паве́трана-дэса́нтную паве́трана-дэса́нтнае паве́трана-дэса́нтныя (неадуш.)
паве́трана-дэса́нтных (адуш.)
Т. паве́трана-дэса́нтным паве́трана-дэса́нтнай
паве́трана-дэса́нтнаю
паве́трана-дэса́нтным паве́трана-дэса́нтнымі
М. паве́трана-дэса́нтным паве́трана-дэса́нтнай паве́трана-дэса́нтным паве́трана-дэса́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парашу́тна-дэса́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парашу́тна-дэса́нтны парашу́тна-дэса́нтная парашу́тна-дэса́нтнае парашу́тна-дэса́нтныя
Р. парашу́тна-дэса́нтнага парашу́тна-дэса́нтнай
парашу́тна-дэса́нтнае
парашу́тна-дэса́нтнага парашу́тна-дэса́нтных
Д. парашу́тна-дэса́нтнаму парашу́тна-дэса́нтнай парашу́тна-дэса́нтнаму парашу́тна-дэса́нтным
В. парашу́тна-дэса́нтны (неадуш.)
парашу́тна-дэса́нтнага (адуш.)
парашу́тна-дэса́нтную парашу́тна-дэса́нтнае парашу́тна-дэса́нтныя (неадуш.)
парашу́тна-дэса́нтных (адуш.)
Т. парашу́тна-дэса́нтным парашу́тна-дэса́нтнай
парашу́тна-дэса́нтнаю
парашу́тна-дэса́нтным парашу́тна-дэса́нтнымі
М. парашу́тна-дэса́нтным парашу́тна-дэса́нтнай парашу́тна-дэса́нтным парашу́тна-дэса́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

paratroops

[ˈpærətru:ps]

n., pl.

дэса́нтныя во́йскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)