дэ́раш, -а, мн. -ы, -аў, м.

Конь шэрай масці з прымессю іншага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ́раш

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэ́раш дэ́рашы
Р. дэ́раша дэ́рашаў
Д. дэ́рашу дэ́рашам
В. дэ́раша дэ́рашаў
Т. дэ́рашам дэ́рашамі
М. дэ́рашы дэ́рашах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэ́раш м. ча́лая ло́шадь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэ́раш, ‑а, м.

Конь шэрай масці з прымессю іншага колеру.

[З венг. deres.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэ́раш

(польск. deresz, ад венг. deres)

конь шэрай масці з прымессю іншага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дэ́раш ’конь пэўнай масці’ (БРС), дэ́раш, дэ́рэш ’конь любой масці з прымессю іншага колеру’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне з польск. deresz ’тс’ (< венг. deres; аб польск. слове Брукнер, 87). Сюды і ге́рашдэраш (масць каня)’ (Сл. паўн.-зах.) < дʼераш (з менай дʼ > гʼ пры палатальным вымаўленні гука «д»). Гл. яшчэ Слаўскі, 1, 144; MESz, 1, 619.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ча́лый разг.

1. прил. дэ́раш, дарашава́ты;

2. сущ. дэ́раш, -ша м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ґе́рашдэраш (масць каня)’ (Сл. паўн.-зах.) Гл. дэ́раш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

deresz

м.

1. дэраш; пярэсты конь;

2. уст. бурда

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск. deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск. dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)