Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дэпута́ткаж. депута́тка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэпута́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Жан.да дэпутат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэпута́ткаж.Ábgeordnete (sub) f -n, -n, Deputíerte (sub) f -n, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дэпута́т, -а, М -та́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы.
Гарадскі Савет дэпутатаў.
Д.
Нацыянальнага сходу.
2. Выбарная асоба, упаўнаважаная выконваць якія-н. даручэнні.
|| ж.дэпута́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.дэпута́цкі, -ая, -ае.
Д. мандат.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
депута́ткадэпута́тка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
posłanka
ж. дэпутат (жанчына); дэпутатка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАНЬЯ́НІ ((Magnani) Ганна) (7.3.1908, Рым — 26.9.1973),
італьянская актрыса. Вучылася ў школе дэкламацыі акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме. У 1926 дэбютавала ў т-ры, у 1934 — у кіно. Вял. папулярнасць актрысы звязана з яркім увасабленнем вобразаў жанчын з народа ў фільмах 1940—50-х г.: «Тэрэза-Пятніца», «Рым — адкрыты горад», «Дэпутатка Анджэліна» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі 1948), «Мары на дарогах», «Самая прыгожая» і інш. Яе творчай манеры ўласціва паэтыка і іронія, напал пачуццяў, здольнасць да пераўвасаблення. У 1950-я г. здымалася ў Галівудзе (ЗША): «Татуіраваная ружа» (прэмія «Оскар» 1955), «Дзікі вецер» (прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне 1958). У 1960—70-я г. вылучылася выкананнем роляў у фільмах «Мама Рома», «Тайна Санта-Віторыі», «Рым» (рэж. Ф.Феліні) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
deputy
[ˈdepjəti]
n., pl. -ies
1) наме́сьнік, засту́пнік -а m.
2) дэлега́т, дэпута́т -а m., дэпута́ткаf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
са́менькі, ‑ая, ‑ае; займ.азначальны.
Разм. У спалучэнні з назоўнікамі з прасторамі або часавым значэннем выражае гранічную акрэсленасць месца, часу дзеяння. У саменькі поўдзень. □ Тут каза — як скокне ўбок, А Вавёрка — на дубок, Аж на саменькі вяршок.Муравейка.На саменькім ранку дэпутатка сельсавета, не адчыняючы веснічак, крыкнула ў двор: — Волька, ты дома?Скрыган.// Паказвае на непасрэдную блізкасць да каго‑, чаго‑н. За акном, каля саменькае сцяны, дзе стаіць круглаверхі клён, цяпер халодны і аголены, густа-густа збіраецца мрок, нібы гэтая цёмная ноч паставіла тут свайго вартаўніка.Колас.Наша хата стаяла пры саменькай дарозе.Кухараў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)