дэпазі́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэпазі́т дэпазі́ты
Р. дэпазі́ту дэпазі́таў
Д. дэпазі́ту дэпазі́там
В. дэпазі́т дэпазі́ты
Т. дэпазі́там дэпазі́тамі
М. дэпазі́це дэпазі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэпазі́т, -у, Мі́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для захавання або са спецыяльнай мэтай.

|| прым. дэпазі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэпазі́т, -ту м., фин. депози́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэпазі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову (банк, натарыяльную кантору і пад.) для перадачы іх крэдытору або для хавання.

[Ад лац. depositum — рэч, здадзеная для хавання.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэпазіт 4/367; 7/441

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭПАЗІ́Т (ад лац. depositum рэч, аддадзеная на захаванне),

1) грашовыя сродкі або каштоўныя паперы, якія змяшчаюцца для захавання ў крэдытныя ўстановы. Тэрміновы Д. належыць вяртанню па сканчэнні пэўнага тэрміну, бестэрміновы — па першым патрабаванні ўкладчыка. Дакументам, які сведчыць аб дэпаніраванні грашовых сродкаў у крэдытнай установе юрыд. асобай, з’яўляецца дэпазітны сертыфікат.

2) Грашовая сума або каштоўныя паперы, якія ўносяцца даўжніком у суд. ўстановы для перадачы крэдытору (напр., у забеспячэнне іску) і адм. ўстановы (напр., узнос у натарыяльную кантору кватэрнай платы ў выпадку спрэчкі аб яе памеры).

3) Сума грошай, якая ўяўляе сабой абумоўленую частку агульнай вартасці ф’ючэрснага кантракта (гл. ў арт. Ф’ючэрс) або цвёрдую суму, якая павінна быць аплачана членам біржы разліковай палаты, а кліентамі — брокеру, калі кантракт рэгіструецца.

т. 6, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэпазі́т м. фін. Depsitum n -s, -ten; inlage f -, -n;

дэпазі́т да запатрабава́ння ашча́дны дэпазі́т Spreinlage f -, -n;

бестэрміно́вы дэпазі́т Schteinlage f;

кароткатэрміно́вы дэпазі́т Depsitum auf krze Sicht;

тэрміно́вы дэпазі́т Termndepositum n, Ziteinlage f;

пераво́дзіць гро́шы на дэпазі́т Geld auf ein Depostenkonto überwisen;

разблакава́ць дэпазі́т ein Depostenkonto frigeben;

уне́сці ў дэпазі́т deponeren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэпазі́т

(лац. depositum = рэч, аддадзеная на зберажэнне)

грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца на зберажэнне ў крэдытную ўстанову (банк, натарыяльную кантору) з правам атрымаць іх назад.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэпазі́т

(лац. depositum = рэч, аддазеная на зберажэнне)

грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для захоўвання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэпане́нт, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба, якая ўнесла дэпазіт.

|| прым. дэпане́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)