ДЭНДРА... (ад лац. dendron дрэва), першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «дрэва», напр., дэндралогія, дэндрабіёнты.

т. 6, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэндра-

(гр. dendron = дрэва)

першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнню адпавядае слову «дрэва».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ДЭНДРАКЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад дэндра... + кліматалогія),

навука пра метады вы вучэння клімату мінулых эпох па зменах велічынь гадавых кольцаў драўніны. Асн. прынцып Д. — перакрыжаванае датаванне — грунтуецца на непаўторным у часе і амаль аднолькавым характары змен памераў і структуры гадавых кольцаў у большасці дрэў, якія раслі ў падобным клімаце (вузкія кольцы паказваюць на гады засухі, шырокія — на спрыяльныя ўмовы росту).

т. 6, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэндрагра́ма

(ад дэндра- + -грама)

графічнае адлюстраванне ў двухмернай праекцыі ступені падабенства аб’ектаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндрало́гія

(ад дэндра- + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае дрэвы і кустовыя расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндрапа́рк

(ад дэндра- + парк)

вялікі парк, у якім вырошчваюць дрэўныя і кустовыя расліны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндрабіёнты

(ад дэндра- + біёнты)

арганізмы-насельнікі дрэвавага яруса расліннасці (птушкі, многія насякомыя, павукападобныя і іншыя групы беспазваночных).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндракліматало́гія

(ад дэндра- + кліматалогія)

вывучэнне заканамернасцей утварэння гадавых слаёў дрэвавых парод для ўстанаўлення клімату ў мінулыя геалагічныя эпохі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндраме́трыя

(ад дэндра- + -метрыя)

частка лясной таксацыі, вызначэнне запасу драўніны ў лясах, аб’ёму лесаматэрыялаў, якія нарыхтоўваюцца, якасная ацэнка лесу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндрахранало́гія

(ад дэндра- + храналогія)

вучэнне аб заканамернасцях утварэння гадавых слаёў дрэвавых парод, на аснове якога можна вызначыць узрост археалагічных знаходак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)