дэ́мпінг, -у, м. (спец.).

Адзін са сродкаў канкурэнтнай барацьбы: продаж тавараў на знешніх рынках па заніжаных цэнах.

|| прым. дэ́мпінгавы, -ая, -ае.

Дэмпінгавыя цэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэ́мпінг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дэ́мпінг
Р. дэ́мпінгу
Д. дэ́мпінгу
В. дэ́мпінг
Т. дэ́мпінгам
М. дэ́мпінгу

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дэ́мпінг, -гу м., эк. де́мпинг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэ́мпінг, ‑у, м.

Продаж тавараў на знешнім рынку па заніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

[Англ. dumping.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмпінг

т. 6, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэ́мпінг м эк Dumping [´dampıŋ] n -s;

валю́тны дэ́мпінг Devsendumping n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэ́мпінг

(англ. dumping = літар. скідванне)

продаж тавараў на замежным рынку па зніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

дэ́мпінг

(англ. dumping = літар. скідванне)

продаж тавараў на знешнім рынку па зніжаных цэнах з мэтай выцяснення канкурэнтаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэ́мпінг-сіндро́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэ́мпінг-сіндро́м дэ́мпінг-сіндро́мы
Р. дэ́мпінг-сіндро́му дэ́мпінг-сіндро́маў
Д. дэ́мпінг-сіндро́му дэ́мпінг-сіндро́мам
В. дэ́мпінг-сіндро́м дэ́мпінг-сіндро́мы
Т. дэ́мпінг-сіндро́мам дэ́мпінг-сіндро́мамі
М. дэ́мпінг-сіндро́ме дэ́мпінг-сіндро́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ВАЛЮ́ТНЫ ДЭ́МПІНГ,

гл. ў арт. Дэмпінг.

т. 3, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)