Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дэмакраты́чны, -ая, -ае.
1.гл. дэмакратыя.
2. Просты і даступны ў сваіх адносінах да людзей.
Д. начальнік.
|| наз.дэмакраты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
демократи́чностьдэмакраты́чнасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэмакраты́зм, ‑у, м.
1. Прызнанне і ажыццяўленне дэмакратыі. Дэмакратызм савецкага ладу.
2.Уст.Дэмакратычнасць. Дэмакратызм жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАХЛЕ́ЎНЫ Леанід Канстанцінавіч (н. 16.1.1947, г. Гродна),
бел. кампазітар. Нар.арт. Беларусі (1998), засл. дз. маст. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас А.Багатырова). З 1976 выкладчык Мінскага муз. вучылішча, у 1978—89 муз. рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», з 1990 маст. кіраўнік ансамбля нар. музыкі «Бяседа» Белтэлерадыёкампаніі. Яго творчасці ўласцівы дэмакратычнасцьмуз. мовы, яркі меладызм, спалучэнне нац. характэрнасці і сучасных сродкаў муз. выразнасці. Сярод твораў: кантаты «Вянок» (1972), «Муха-цакатуха» паводле К.Чукоўскага (1976); 2 сімфоніі (1971, 1975), сімф. варыяцыі «З беларускага эпасу» (1970); камерна-інстр. творы; рамансы і вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, У.Карызны, К.Буйло (1972—77); песенны цыкл «Памяць» (1980), зб. песень для дзяцей «Вераснёвы вальс» (1994); хар. цыклы «Дзесяць апрацовак беларускіх народных песень» (1977), «Песні дзявочага кахання» (1979, сл. Карызны), «Песні беларускага Паазер’я» (1988, сл. народныя); песні; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Сярэбраны медаль імя А.Аляксандрава 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
характарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) характарыстыку каму-, чаму-н.
Х. вучня з боку паводзін.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выявіць (выяўляць) адметную рысу, асаблівасць каго-, чаго-н.
Яго характарызуе чуласць да людзей.
Нашу літаратуру характарызуе дэмакратычнасць.
|| зак. таксама ахарактарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
характарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Даць (даваць) характарыстыку каму‑, чаму‑н., вызначыць (вызначаць) адметныя рысы, асаблівасці каго‑, чаго‑н. [Намеснік дырэктара:] — Мне цябе характарызавалі з самага лепшага боку.Грамовіч.— Яна ў цябе, як ведзьма, — характарызаваў Рыгор Петрусю яго гаспадыню.Гартны.