дэмабіліза́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дэмабіліза́цыя
Р. дэмабіліза́цыі
Д. дэмабіліза́цыі
В. дэмабіліза́цыю
Т. дэмабіліза́цыяй
дэмабіліза́цыяю
М. дэмабіліза́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэмабіліза́цыя, -і, ж.

1. Перавод арміі і звязаных з ёю галін народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае.

Д. арміі.

Д. прамысловасці.

2. Звальненне з ваеннай службы ў запас.

Д. радавога і афіцэрскага складу.

3. перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх-н. задач.

|| прым. дэмабілізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмабіліза́цыя ж., прям., перен. демобилиза́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэмабіліза́цыя, ‑і, ж.

1. Перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае. Дэмабілізацыя арміі і флоту. Дэмабілізацыя прамысловасці.

2. Звальненне з вайсковай службы асабовага саставу пасля заканчэння вайны або тэрміну абавязковай службы. Дэмабілізацыя радавога і афіцэрскага саставу.

3. перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх‑н. задач.

[Фр. démobilisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭМАБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + мабілізацыя),

1) перавод узбр. сіл і эканомікі краіны з ваен. становішча на мірнае.

2) Скарачэнне пасля заканчэння вайны ўзбр. сіл да штатаў мірнага часу шляхам расфарміравання асабістага складу вайсковых часцей, злучэнняў і ўстаноў.

3) Звальненне з узбр. сіл ваеннаслужачых пасля сканчэння тэрміну ваен. службы.

4) Пераносна — аслабленне гатоўнасці, актыўнасці, пільнасці, насцярожанасці.

т. 6, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэмабіліза́цыя ж. Demobilisatión f -, -en; Demobilisíerung f -, -en;

дэмабіліза́цыя прамысло́васці Úmstellung der Industríe auf Fríedenszwecke;

дэмабіліза́цыя а́рміі Demobilisíerung der Armée;

дэмабіліза́цыя салда́т і афіцэ́раў Demobilisatión der Soldáten und Offizíere

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэмабіліза́цыя

(фр. démobilisation)

1) звальненне з вайсковай службы ў запас;

2) перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае;

3) перан. аслабленне актыўнасці, гатоўнасць да выканання якіх-н. задач.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дэмабіліза́цыя ’дэмабілізацыя’ (БРС). Рус. демобилиза́ция, укр. демобіліза́ція. Запазычанне, з франц. démobilisation ’тс’. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

демобилиза́ция дэмабіліза́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

demobilization, BrE -isation [dɪˌməʊbəlaɪˈzeɪʃn] n. дэмабіліза́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)