дэльфі́навыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. дэльфі́навыя
Р. дэльфі́навых
Д. дэльфі́навым
В. дэльфі́навых
Т. дэльфі́навымі
М. дэльфі́навых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэльфі́навыя сущ., мн., зоол. дельфи́новые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дэльфінавыя 4/360, 601; 7/283; 9/141

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дэльфі́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэльфі́навы дэльфі́навая дэльфі́навае дэльфі́навыя
Р. дэльфі́навага дэльфі́навай
дэльфі́навае
дэльфі́навага дэльфі́навых
Д. дэльфі́наваму дэльфі́навай дэльфі́наваму дэльфі́навым
В. дэльфі́навы (неадуш.)
дэльфі́навага (адуш.)
дэльфі́навую дэльфі́навае дэльфі́навыя (неадуш.)
дэльфі́навых (адуш.)
Т. дэльфі́навым дэльфі́навай
дэльфі́наваю
дэльфі́навым дэльфі́навымі
М. дэльфі́навым дэльфі́навай дэльфі́навым дэльфі́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дельфи́новые мн., сущ., зоол. дэльфі́навыя, -вых мн.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэльфі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дэльфіна (у 1 знач.). Дэльфінавы тлушч.

2. у знач. наз. дэльфі́навыя, ‑ых. Сямейства млекакормячых, да якога адносяцца дэльфін, касатка, аднарог і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭЛЬФІ́НЫ,

млекакормячыя 2 сям.: рачных, або прэснаводных, Д. (Platanistidae) і дэльфінавых (Delphinidae) атр. кітападобных. 24 роды, 53 віды. Рачныя Д. пашыраны ў трапічных рэках Паўд. Амерыкі, уздоўж Атл. ўзбярэжжа ад Бразіліі да Цэнтр. Аргенціны, рэках Індыі і Кітая, дэльфінавыя — амаль ва ўсіх морах. Найб. вядомыя Д. з родаў афаліны, касаткі, белабочкі, марскія свінні і інш. У Чырв. кнізе МСАП 3 віды Д.: азёрны (Lipotes vexillifer), індскі (Platanista minor-P. indi), каліфарнійская марская свіння (Phocoena sinus).

Даўж. цела 1—10 м, маса да 8 т. У большасці ёсць спінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, двухлопасцевы. Скура голая, рознага колеру. Д. добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалакацыі і слыху (успрымаюць ваганні ад некалькіх дзесяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сігналізацыю і гукасігнальны (эхалакацыйны) орган, добра развіта ц. н. с.: галаўны мозг вялікі, шарападобны, вял. паўшар’і са шматлікімі звілінамі. Палавая спеласць у 3—5 гадоў. Нараджаюць 1 дзіцяня. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі. Здольныя да гукапераймання. Аб’екты спец. даследаванняў. Лёгка дрэсіруюцца, утрымліваюцца ў акіянарыумах (дэльфінарыях), дзе могуць размнажацца. Некат. віды прамысловыя.

Дэльфіны: 1 — белабочка; 2 — белабокі; 3 — маршчыністазубы; 4 — ціхаакіянскі кароткагаловы; 5 — белакрылая марская свіння; 6 — грында.

т. 6, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)