дэкрэ́тавы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дэкрэ́тавы |
дэкрэ́тавая |
дэкрэ́тавае |
дэкрэ́тавыя |
| Р. |
дэкрэ́тавага |
дэкрэ́тавай дэкрэ́тавае |
дэкрэ́тавага |
дэкрэ́тавых |
| Д. |
дэкрэ́таваму |
дэкрэ́тавай |
дэкрэ́таваму |
дэкрэ́тавым |
| В. |
дэкрэ́тавы (неадуш.) дэкрэ́тавага (адуш.) |
дэкрэ́тавую |
дэкрэ́тавае |
дэкрэ́тавыя (неадуш.) дэкрэ́тавых (адуш.) |
| Т. |
дэкрэ́тавым |
дэкрэ́тавай дэкрэ́таваю |
дэкрэ́тавым |
дэкрэ́тавымі |
| М. |
дэкрэ́тавым |
дэкрэ́тавай |
дэкрэ́тавым |
дэкрэ́тавых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПІ́САР,
пасада (урад) у ВКЛ у 14—18 ст. П. вялікі — кіраўнік справаводства канцылярыі ВКЛ. Загадваў зборам дзярж. падаткаў, Метрыкай Вялікага княства Літоўскага, выконваў дыпламат. даручэнні. П. дэкрэтавы з 17 ст. загадваў дэкрэтавымі кнігамі Метрыкі, куды заносіліся рашэнні задворнага асэсарскага (каралеўскага) суда. П. двароў і валасцей загадвалі ў 16 ст. зборам падаткаў з дзярж. уладанняў. П. палявы з 16 ст. праводзіў рэгістрацыю войска ВКЛ і загадваў выдачай жалавання. П. скарбовыя з 16 ст. вялі ўлік прыходаў і расходаў скарбу (падзяляліся на прыходавых і расходавых). П. земскія з 14 ст. вялі справаводства земскіх судоў у паветах. Прызначаліся манархам з 4 кандыдатаў, абраных на павятовых сойміках. Захоўваў пячатку павета, якую прыкладаў да позваў. П. гродскія (замкавыя) з 16 ст. вялі справаводства гродскіх судоў, выконвалі натарыяльныя функцыі. П. месцкія загадвалі гар. канцылярыямі.
т. 12, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)